Вы тут

Савет Рэспублікі правядзе да канца ліпеня серыю прамых тэлефонных ліній


Члены Прэзідыума Савета Рэспублікі прадаўжаюць прымаць званкі на прамыя тэлефонныя лініі, піша БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу верхняй палаты парламента.


14 ліпеня прамую тэлефонную лінію правядзе старшыня Пастаяннай камісіі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Таццяна Рунец. На наступны дзень, 15 ліпеня, на пытанні, што цікавяць людзей, гатовы адказаць старшыня Пастаяннай камісіі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Сяргей Сівец.

На 21 ліпеня прамая тэлефонная лінія запланавана ў Віктара Лісковіча, які кіруе камісіяй па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці. Задаць пытанні Сяргею Рачкову, які ўзначальвае камісію па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы, можна будзе 22 ліпеня.

Званкі прымаюцца з 10:00 па тэлефоне ў Мінску 8 (017) 328-53-24.

Прэв’ю: ru.depositphotos.com

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.