Вы тут

Урад Арменіі падоўжыў рэжым НС з-за каранавіруса


Кабмін Арменіі падоўжыў у панядзелак рэжым надзвычайнага становішча, уведзенага з-за каранавіруснай інфекцыі, да 12 жніўня, перадае ria.ru.


«Аб’яўлены 16 сакавіка і падоўжаны да 13 ліпеня рэжым надзвычайнага становішча падаўжаецца да 17.00 (16.00 па мінскім часе) 12 жніўня», — заявіў на пасяджэнні ўрада міністр юстыцыі Рустам Бадасян, прадстаўляючы праект рашэння, зацверджанага ўрадам. 

У Арменіі для барацьбы з распаўсюджваннем каранавіруса было абвешчана надзвычайнае становішча з 16 сакавіка па 13 ліпеня. У краіне, па дадзеных на нядзелю, выяўлены 31969 выпадкаў заражэння, 565 чалавек памерлі.

Прэв’ю: infoleader.am

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.