Вы тут

З пачатку года з Беларусі ў Кітай былі адпраўленыя 9 кантэйнерных цягнікоў з айчыннай прадукцыяй


Праект па перавозцы грузаў чыгуначным транспартам развіваецца ў рамках ініцыятывы «Адзін пояс — адзін шлях». Пра гэта агенцтву «Мінск-Навіны» распавялі ў прэс-службе РУП «Белмытсэрвіс».


Прадпрыемства з 2016 года актыўна развівае праекты ў рамках дадзенай ініцыятывы, з’яўляючыся адначасова грузаатрымальнікам і грузаадпраўшчыкам, экспедытарам кантэйнерных цягнікоў. Так, за першае паўгоддзе 2020 года ў Кітайскую Народную Рэспубліку былі адпраўленыя дзевяць цягнікоў — каля 500 кантэйнераў. Агульны аб’ём пастаўленай прадукцыі 12 тыс. т. 

Лес, торф, лён, сухое малако, крухмал — прадукцыя, якую збіраюць у адзін склад з розных рэгіёнаў Беларусі.

З пачатку года прадпрыемства па даручэнні ўрада аказвае садзейнічанне беларускім экспарцёрам ў пастаўцы тавараў на знешнія рынкі. Дзякуючы дакладнаму вырашэнню пытанняў транспартнай лагістыкі атрымліваецца істотна эканоміць на дастаўцы тавараў, што павышае іх цэнавую канкурэнтаздольнасць на знешніх рынках.

Прэв’ю: gosnovosti.com

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.