Вы тут

Дырэктар Брэсцкага ЦМТ: Выхоўваць патрыётаў сваёй Радзімы трэба на сваёй гісторыі


Віктар Іваноў, дырэктар Брэсцкага дзяржаўнага абласнога цэнтра маладзёжнай творчасці:


13 ліпеня мы адкрываем другую змену спартыўнага лагера «Патрыёт», які дзейнічае ў Маладзёжным патрыятычным цэнтры. Пра Цэнтр колькі слоў варта сказаць асобна. Гэта ўстанова, якая аб’ядноўвае намаганні пошукавікоў, гістарычных рэканструктараў, краязнаўцаў, прадстаўнікоў кадэцкага і ваенна-партыятычнага руху у рабоце па захаванні гістарычнай спадчыны і грамадзянска-патрыятычнага выхавання. Цэнтр стаў паспяховым праектам абласной улады і маладзёжнай арганізацыі. Ён адкрыты на тэрыторыі Брэсцкай крэпасці ў адрэстаўраваным будынку, дзе з верасня 1939 года да пачатку вайны размяшчаўся штаб 125-га стралковага палка. Цяпер тут створаны усе ўмовы для вывучэння гісторыі Брэста і крэпасці, а таксама для заняткаў ваенна-прыкладнымі відамі спорту, абслугоўванню турыстычных груп.

Ідэю цэнтра мы з калегамі і аднадумцамі актыўна прасоўвалі, калі я яшчэ працаваў ў абласным камітэце БРСМ, а цяпер, можна сказаць, рэалізую задуманае на практыцы. І вось што хачу сказаць, паводле сваіх назіранняў. Калі школьнікі, падлеткі пабудуць у нас не толькі на экскурсіі, але правядуць тут цэлую змену, яны сталеюць на вачах. Цяперашнія дзеці маюць вельмі прыблізнае ўяўленне аб мінулай вайне, якое найчасцей фарміруецца пад уплывам прагледжаных імі фільмаў. А вось тут, калі яны паходзяць па музеях, ім раскажуць пра канкрэтныя моманты абароны, прыклады стойкасці і мужнасці — гэта выклікае іншыя эмоцыі. Мы маем магчымасць сказаць: вось на гэтым месцы адстрэльваўся знясілены маёр Гаўрылаў, тут загінуў камісар Фамін, а ў гэтым падвале здзяйснялі свой подзвіг ваенныя медыкі.

Тады ў дзяцей узнікаюць канкрэтныя пытанні, з імі можна спрачацца, абмяркоўваць, і тым самым вучыць іх думаць і ацэньваць падзеі. Менавіта тут многія нашы выхаванцы прымаюць для сябе рашэнне, напрыклад, пачаць займацца спортам, каб заўсёды быць у форме і ў выпадку патрэбы стаць абаронцам Радзімы. Думаю, патрыётаў нельга вырасціць на пустым месцы, патрыятызм узрастае на свядомасці, заснаванай на веданні сваёй гісторыі, павазе да мінулага сваёй зямлі і ўменні ацаніць тое, што сёння маеш, што дае табе краіна кожны дзень. У сённяшняй сітуацыі гэта самае важнае.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Беларуская Амазонка​. Ці стане Палессе аб'ектам сусветнай спадчыны?

Беларуская Амазонка​. Ці стане Палессе аб'ектам сусветнай спадчыны?

Адзін з найбуйнейшых рэгіёнаў, які захаваўся ў некранутым стане і які за разнастайнасць азёр, рэк і балот празвалі Еўрапейскай Амазонкай (ці морам Герадота), усё яшчэ застаецца невядомым шырокаму колу турыстаў

Грамадства

Дружалюбнасць да сем'яў і моладзі — важны крытэрый сацыяльна арыентаванай дзяржавы. Круглы стол

Дружалюбнасць да сем'яў і моладзі — важны крытэрый сацыяльна арыентаванай дзяржавы. Круглы стол

Нацыянальным брэндам Беларусі па праве лічыцца сацыяльная падтрымка сем'яў дзяржавай, і таму напярэдадні Міжнароднага дня сям'і прадстаўнік

Калейдаскоп

Хутка выпускны! Што выбраць, каб выглядаць годна на галоўным школьным свяце?

Хутка выпускны! Што выбраць, каб выглядаць годна на галоўным школьным свяце?

Пачнём, зразумела, з дзяўчынак, бо менавіта іх мамы ўжо цяпер ламаюць галаву над выпускным уборам дачок.