Вы тут

У Выдавецкім доме «Звязда» выйшлі дзве кнігі Уладзіміра Ліхадзедава


У Выдавецкім доме «Звязда» ўбачылі свет дзве кнігі Уладзіміра Ліхадзедава: «Блакада» і «75 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне».


«Блакада» — новы філакартычны альбом вядомага беларускага калекцыянера Уладзіміра Ліхадзедава, лаўрэата Прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне». Ён будзе добрым памочнікам у вывучэнні сапраўднай, праўдзівай гісторыі. Старыя паштоўкі, многія з якіх — мастацкія, фотаздымкі часоў Вялікай Айчыннай, дакументы і лісты жыхароў з блакаднага Ленінграда сваім родным і сябрам паўстаюць перад намі пераканаўчымі апавядальнікамі аб Ленінградскай блакадзе, адлюстроўваюць ваенныя падзеі і побыт звычайных гараджан, быццам жывыя сведкі страшнага, але не забытага часу. Можна чытаць на беларускай, рускай і англійскай мовах.

«75 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне» — чарговая кніга гісторыка, прысвечаная 75-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Унікальную калекцыю арыгінальных фотаздымкаў і паштовак даваеннага, ваеннага часу і сучаснасці, многія з якіх публікуюцца ўпершыню, выпускаў агітацыйных плакатаў «Раздавім фашысцкую гадзіну». Прачытаўшы кнігу можна меркаваць пра няпросты шлях, які давялося прайсці нашай Айчыне, каб аднавіцца пасля ваеннага ліхалецця.

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Як абараняцца ад рыэлтараў, якія не хочуць працаваць па законе

Як абараняцца ад рыэлтараў, якія не хочуць працаваць па законе

Лiцэнзiя агенцтва «Гатовыя рашэннi» скасавана, «Iмперыi нерухомасцi» — прыпынена, а «Тваёй сталiцы» выпiсана прадпiсанне.

Палітыка

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Кіраўнік дзяржавы прагаласаваў на выбарах Прэзідэнта.

Грамадства

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

А наведвальнiкаў крамы кансультуе выява спецыялiста.