Вы тут

Сёння можна вiртуальна пабываць у кабiнеце Пятра Глебкi


Сёння можна вiртуальна пабываць у кабiнеце беларускага паэта, драматурга, перакладчыка, акадэмiка Пятра Глебкi.


Усё жыццё пiсьменнiк збiраў кнiгi, яго калекцыi мог пазайздросцiць кожны аматар лiтаратуры — там было звыш 3800 экзэмпляраў выданняў на беларускай, рускай, украiнскай i iншых мовах. Пётр Фёдаравiч не хацеў, каб гэты скарб разышоўся па розных сховiшчах, i вырашыў завяшчаць свой кнiгазбор i архiў акадэмiчнай бiблiятэцы.

Кнiжная калекцыя Глебкi разам з абсталяваннем яго кабiнета захавалася дзякуючы намаганням супрацоўнiкаў Цэнтральнай навуковай бiблiятэкi iмя Якуба Коласа НАН Беларусi. Кнiгазбор знаходзіцца ў аддзеле рэдкiх кнiг i рукапiсаў. А сёння дзякуючы спецыяльнаму сэрвiсу пазнаёмiцца з гэтымi багаццямi можам i мы.

Новы вiртуальны праект прапануе перанесцiся ў атмасферу сярэдзiны мiнулага стагоддзя. У рабочым кабiнеце пiсьменнiка захавалiся i яго асабiстыя рэчы, сярод якiх карцiны, прадметы дэкору, акуляры, блакнот удзельнiка сесii ААН (Пётр Фёдаравiч у складзе беларускай дэлегацыi браў удзел у рабоце сесiй Генеральнай асамблеi. Супрацоўнiкi бiблiятэкi падрыхтавалi цiкавыя звесткi пра некаторыя экспанаты мемарыяльнага кабiнета. Рэсурс паступова напаўняецца iнфармацыяй. Тут можна будзе знайсцi інфармацыю пра жыццё i творчасць Пятра Глебкi, фотаздымкi, пазнаёмiцца з кнiгамi з яго калекцыi.

Алена ДЗЯДЗЮЛЯ

Загаловак у газеце: Завiтаем у госцi да класiка?

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?