Вы тут

Новы фармат: iнфармацыя змяняе свет


Ужо нiкога не здзiўляюць электронныя кнiгi i базы дадзеных, Zoom-канферэнцыi, вiртуальныя музейныя экспазiцыi i экскурсii. Дзякуючы дапоўненай рэальнасцi ствараюцца макеты разбураных замкаў i палацаў. Гiсторыкi аб'ядноўваюцца з айцiшнiкамi, каб ствараць новыя прадукты, якiя могуць выкарыстоўвацца ў музеях, у адукацыйным працэсе, у турызме. QR-коды i мабiльныя праграмы дапамагаюць турыстам больш даведацца пра пэўныя гiстарычныя аб'екты.


Фота: pixabay.com

Асобныя рэсурсы змяшчаюць фатаграфii помнiкаў, сядзiб, палацаў, старых могiлак, успамiны сведкаў падзей, аўдыя- i вiдэазапiсы, на якiх бабулькi спяваюць народныя песнi, «занатаваная» iх традыцыйная гаворка. Праз сецiва можна весцi пошук блiзкiх, там з'яўляюцца спiсы герояў i ахвяр вайны, рэпрэсаваных асоб. Аблiчбоўваюцца архiвы, слоўнiкi, карты i нават фальклорныя бабiнныя запiсы, якiя старанна збiралiся беларускiмi вучонымi-фалькларыстамi. Бясспрэчна, новыя тэхналогii спрыяюць таму, што ў сучаснiкаў расце цiкавасць да гiсторыi i культуры сваёй краiны. Але як яшчэ яны могуць змяняць асяроддзе i нас самiх? I як не заблытацца ў такiм масiве iнфармацыi?

З 2004 года дзейнiчае беларуская «Вiкiпедыя», ужо створаны дзясяткi тысяч артыкулаў. Вiртуальная прастора папаўняецца матэрыяламi, прысвечанымi гiстарычным падзеям i выдатным асобам нашай краiны, але наколькi можна давяраць iнфармацыi з сецiва? Iнтэрнэт дае магчымасць выказвацца ўсiм. У вынiку даволi часта размываюцца межы памiж экспертнымi i неэкспертнымi ведамi.

Праблема яшчэ i ў тым, што напiсаны аматарам інтэрнэт-артыкул, у якiм iнфармацыя можа падавацца фрагментарна, з акцэнтамi на нейкiх «смажаных» дэталях, а то i зусiм скажацца, часта набiрае больш праглядаў i «лайкаў», чым тэкст, прысвечаны гэтай жа тэме, але зроблены прафесiйным гiсторыкам. I трэба ўжо падумаць пра тое, як абаранiць (а можа, i накiраваць) дзяцей i моладзь, якiя адказы на пытаннi, звязаныя з гiсторыяй, шукаюць у iнтэрнэце. Сёння беларускiя ВНУ i iнстытуты Нацыянальнай акадэмii навук выдаюць вялiкую колькасць кнiг i маюць свае электронныя рэсурсы, але трэба яшчэ шмат шчыраваць над тым, каб яны былi запатрабаваныя ў карыстальнiкаў i, самае галоўнае, каб да iх звярталiся педагогi i вучнi.

Тэхналогii мяняюць погляд на гiсторыю, на метады даследаванняў i прэзентацыi даных. Сёння ўжо гавораць пра з'яўленне новай дысцыплiны — лiчбавай гiсторыi. Сучасныя магчымасцi, калi можна аналiзаваць вялiкiя аб'ёмы iнфармацыi, дазваляюць убачыць нешта большае, чаго не заўважалi раней, глядзець на праблемы глабальна, вызначаць пэўныя заканамернасцi ў развiццi чалавецтва.

За мяжой ужо вядуцца дыскусii пра лiчбавую гiсторыю. Адна з iх звязана з даступнасцю iнфармацыi. Вялiкая колькасць персанальных звестак знаходзiцца ў архiвах, але што будзе, калi гэтыя даныя будуць пераведзены ў лiчбу i выкладзены ў сецiва? Як абаранiцца чалавеку, якi жадае застацца незаўважаным у гiсторыi, не хоча, каб звесткi пра яго сваякоў трапiлi ў агульны доступ, як рэалiзаваць права на забыццё? Шмат пытанняў i наконт таго, як iнтэрпрэтаваць новыя веды i працаваць з крынiцамi, вызначаць, якiя з iх прыдатныя для аналiзу.

Алена ДЗЯДЗЮЛЯ

Выбар рэдакцыі

Культура

«Як зрабіўся паэтам, я не ведаю сам...». Лёсы беларускіх паэтычных зборнікаў

«Як зрабіўся паэтам, я не ведаю сам...». Лёсы беларускіх паэтычных зборнікаў

Лёс другога зборніка ў літаратарскай кар’еры — самы складаны. 

Культура

Уладзіслаў Арцёмаў: «У беларускай мове болей старажытнага духу...»

Уладзіслаў Арцёмаў: «У беларускай мове болей старажытнага духу...»

На пытанні «Звязды» адказвае галоўны рэдактар расійскага літаратурнага часопіса «Москва».

Калейдаскоп

Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.