Вы тут

МЗС папярэджвае аб магчымых цяжкасцях падчас паездак за мяжу


Міністэрства замежных спраў папярэджвае аб магчымых цяжкасцях падчас паездак за мяжу, гаворыцца на старонцы МЗС у Facebook.


Пачатак бягучага месяца адзначаны паслабленнем ў краінах абмежавальных мер, уведзеных у сувязі з пандэміяй каранавіруса, і аднаўленнем шэрагу турыстычных напрамкаў. У сувязі з гэтым МЗС падрыхтавала абноўленую інфармацыю па дзеючых рэжымах уезду і выезду ў розных дзяржавах.

У МЗС звяртаюць увагу, што меры, якія ўводзяцца ўладамі, рэгулярна пераглядаюцца і карэктуюцца. Для атрымання актуальнай інфармацыі аб дзеючым парадку ўезду і магчымых абмежаваннях рэкамендуецца ў першую чаргу звяртацца ў замежныя ўстановы краіны асноўнага прызначэння, а таксама дыпламатычныя прадстаўніцтвы краін транзітнага следавання.

МЗС адзначыла, што з пачаткам турыстычнага сезона ў асобных краінах намеціўся рост захворванняў. Таму адкрыццё замежнымі дзяржавамі турыстычных напрамкаў для беларусаў не выключае вяртання да ранейшых абмежавальных мер (у выпадку пагаршэння эпідэміялагічнай сітуацыі).

У сувязі з гэтым у МЗС настойліва просяць улічваць высокую верагоднасць увядзення ўладамі не анансаваных загадзя абмежаванняў, апавяшчэнне аб якіх можа рушыць услед адначасова з іх увядзеннем. У ведамстве нагадваюць, што, прымаючы рашэнне аб замежнай паездцы ў такой сітуацыі, вы несяце ўсю паўнату адказнасці за магчымыя выдаткі.

Дапамога ў розных фарматах ў вяртанні на радзіму на сёння аказана ўжо больш за 8,4 тыс. беларусаў. 

Прэв’ю: finam.ru

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.