Вы тут

У Мінску пройдзе трыенале сучаснага мастацтва


22 ліпеня а 17-й гадзіне ў Палацы мастацтва адбудзецца цырымонія адкрыцця Рэспубліканскай выставы «Трыенале сучаснага мастацтва» па выніках Рэспубліканскага конкурсу «Нацыянальная прэмія ў галіне выяўленчага мастацтва» ў 2019 — 2020 гг., паведамілі ў Нацыянальным гістарычным музеі.


Сярод задач конкурсу — адраджэнне, развіццё і папулярызацыя лепшых традыцый і дасягненняў нацыянальнага выяўленчага мастацтва, прыцягнення да яго ўвагі шырокіх слаёў грамадства; павышэнне прафесійнага майстэрства ўдзельнікаў конкурсу; выяўленне і падтрымка таленавітай моладзі, развіццё яе творчых здольнасцей.

Экспазіцыя прадставіць 92 работы, якія былі вызначаны адборачнай камісіяй з 358 заявак па 10 намінацыях: «Жывапіс», «Графіка», «Скульптура», «Дызайн», «Актуальнае мастацтва» (арт-аб’ект, інсталяцыя), «Мастацкая фатаграфія», «Манументальнае і манументальна-дэкаратыўнае мастацтва», «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва», «Мастацтвазнаўства і крытыка», «Творчы дэбют».

У перыяд правядзення выставы прафесійнае журы вызначыць лаўрэатаў конкурсу з ліку прэтэндэнтаў. Пераможцы атрымаюць грашовую прэмію, дыплом лаўрэата і спецыяльны прыз. Таксама будуць уручаны дыпломы «За ўклад у развіццё выяўленчага мастацтва» і «Мецэнат выяўленчага мастацтва». Па выніках выставы будзе падрыхтаваны каталог.

Конкурс арганізаваны Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь, Мінскім гарадскім і абласнымі выканаўчымі камітэтамі, Нацыянальным гістарычным музеем Рэспублікі Беларусь.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Як галасавалі рэгіёны на выбарах Прэзідэнта

Як галасавалі рэгіёны на выбарах Прэзідэнта

Расказваюць нашы карэспандэнты.

Палітыка

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Кіраўнік дзяржавы прагаласаваў на выбарах Прэзідэнта.

Палітыка

У Рэспубліцы Беларусь прайшоў асноўны дзень выбараў Прэзідэнта

У Рэспубліцы Беларусь прайшоў асноўны дзень выбараў Прэзідэнта

Сёлетнія выбары кіраўніка дзяржавы — шостыя па ліку.

Грамадства

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

А наведвальнiкаў крамы кансультуе выява спецыялiста.