Вы тут

ЦВК зарэгістраваў пяць кандыдатаў у Прэзідэнты Беларусі


Цэнтрвыбаркам сёння на пасяджэнні зарэгістраваў пяць кандыдатаў у Прэзідэнты, перадае БелТА.


Зарэгістраваны Андрэй Дзмітрыеў, Ганна Канапацкая, Аляксандр Лукашэнка, Святлана Ціханоўская, Сяргей Чэрачань.

Адмоўлена ў рэгістрацыі Віктару Бабарыку з-за неадпаведнасці прадстаўленай дэкларацыі аб даходах і маёмасці, а таксама з-за таго, што ў яго выбарчай кампаніі ўдзельнічала замежная арганізацыя. Не зарэгістравала ЦВК і Валерыя Цапкалу: ён не змог сабраць у падтрымку свайго вылучэння больш за 100 тыс. дакладных подпісаў выбаршчыкаў. Прычына таксама ў тым, што ў дэкларацыі аб даходах і маёмасці яго жонкі былі названы недакладныя звесткі, якія маюць істотнае значэнне.

Сёння ЦВК разгледзела яшчэ шэраг пытанняў выбарчай кампаніі. Так, Цэнтрвыбаркам унёс змяненні ў палажэнне аб парадку выкарыстання СМІ пры падрыхтоўцы і правядзенні выбараў. Скарэкціраваны даты і час выхаду ў эфір выступленняў па радыё і тэлебачанні кандыдатаў у Прэзідэнты. Як адзначалася ў час пасяджэння, дзеючы кіраўнік дзяржавы, які балаціруецца на новы тэрмін, адмовіўся ад прадастаўленага яму выбарчым заканадаўствам часу на перадвыбарныя выступленні. З улікам гэтага і магчымасцей Белтэлерадыёкампаніі ЦВК лічыць аптымальным, каб выступленні па радыё выходзілі ў эфір па панядзелках і серадах з 8.00 да 9.00. Першыя будуць 20 і 22 ліпеня. Права на далейшыя выступленні прэтэндэнты на вышэйшую дзяржаўную пасаду змогуць рэалізаваць 27 і 29 ліпеня. На тэлебачанні кандыдаты выступяць 21 і 28 ліпеня з 17.00 да 19.00. Што датычыцца тэледэбатаў, то ЦВК прапанавала правесці іх 30 ліпеня. Скарэкціраваны таксама пералік друкаваных СМІ, у якіх кандыдаты змогуць апублікаваць перадвыбарныя праграмы. Акрамя таго, у ЦВК правялі сярод кандыдатаў жараб'ёўку па вызначэнні даты і часу перадвыбарных выступленняў.

Як паведамлялася, Палата прадстаўнікоў назначыла прэзідэнцкія выбары на 9 жніўня. Згодна з каляндарным планам датэрміновае галасаванне на выбарах адбудзецца з 4 па 8 жніўня. Вынікі Цэнтрвыбаркам павінен падвесці не пазней за 19 жніўня. Другі тур, калі ў ім будзе неабходнасць, згодна з планам павінен прайсці не пазней чым у двухтыднёвы тэрмін, гэта значыць 23 жніўня.

Прэв'ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Беларуская Амазонка​. Ці стане Палессе аб'ектам сусветнай спадчыны?

Беларуская Амазонка​. Ці стане Палессе аб'ектам сусветнай спадчыны?

Адзін з найбуйнейшых рэгіёнаў, які захаваўся ў некранутым стане і які за разнастайнасць азёр, рэк і балот празвалі Еўрапейскай Амазонкай (ці морам Герадота), усё яшчэ застаецца невядомым шырокаму колу турыстаў

Грамадства

Дружалюбнасць да сем'яў і моладзі — важны крытэрый сацыяльна арыентаванай дзяржавы. Круглы стол

Дружалюбнасць да сем'яў і моладзі — важны крытэрый сацыяльна арыентаванай дзяржавы. Круглы стол

Нацыянальным брэндам Беларусі па праве лічыцца сацыяльная падтрымка сем'яў дзяржавай, і таму напярэдадні Міжнароднага дня сям'і прадстаўнік

Калейдаскоп

Хутка выпускны! Што выбраць, каб выглядаць годна на галоўным школьным свяце?

Хутка выпускны! Што выбраць, каб выглядаць годна на галоўным школьным свяце?

Пачнём, зразумела, з дзяўчынак, бо менавіта іх мамы ўжо цяпер ламаюць галаву над выпускным уборам дачок.