Вы тут

У Беларусі — 65 269 выпадкаў захворвання на COVID-19. Выздаравелі 55 799 чалавек


Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 14 ліпеня ў Беларусі зарэгістравана 65 269 чалавек са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.


Усяго праведзена 1 144 696 тэстаў на каранавірус.

55 799 чалавек больш не хварэюць, яны былі выпісаныя.

Памерлі 474 пацыенты з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.


Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.

Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце больш за 13 млн, пры гэтым больш за 573 тыс. чалавек памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША — больш за 3,3 млн заражаных, Бразілія — больш за 1,8 млн, Індыя — больш за 906 тыс.

У Беларусі першы завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага ў іранскага студэнта БНТУ. 

Прэв’ю: ria.ru

Выбар рэдакцыі

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.