Вы тут

8 хiтрасцяў для вялiкага ўраджаю кабачкоў


Кабачок змяшчае вiтамiны А i С, калiй, кальцый, жалеза, магнiй i iншыя карысныя рэчывы. Яго харчовыя валокны адсарбiруюць таксiны, памяншаюць узровень халестэрыну ў крывi. Гэтая гароднiна лiчыцца незаменным дыетычным прадуктам. Для задавальнення патрэб у кабачках адной сярэдняй сям'i дастаткова пасадзiць 3—4 раслiны, з якiх штодня ў сезон атрымлiваць па 2—3 плады. Кабачкi непераборлiвыя, растуць добра i вельмi хутка, даюць вялiкi ўраджай аж да кастрычнiка.


1. Як правiла, гiбрыды больш ураджайныя, устойлiвыя да захворванняў, нашмат раней уступаюць у фазу плоданашэння.

2. Расадны метад вырошчвання кабачкоў дапамагае атрымаць першы ўраджай нашмат раней. Асаблiва ў рэгiёнах з умераным клiматам цi ў гады з халоднай зацяжной вясной. Насенне кабачкоў прарастае лягчэй, калi замачыць яго ў невялiкай колькасцi вады на адну гадзiну. Для вырошчвання расады лепш браць вялiкую ёмiстасць, таму што ў гэтай гароднiны спачатку фармiруецца каранёвая сiстэма, а потым расце зялёная маса.

Прыблiзна праз 25—30 дзён пасля з'яўлення першых усходаў расада кабачкоў гатовая да высаджвання ў грунт.

3. Кабачкi любяць арганiку, таму для вялiкага ўраджаю iх высаджваюць на цёплых кампоставых градках або ў цёплых лунках. Пры пасадцы на кампоставай кучы (з-за закiсання ўнутры) зямля нiбы падагрэтая. У такiм выпадку кабачкi будуць расцi, нават калi вакол яшчэ не растаў снег. Пры гэтым iх трэба абаранiць падвойнай хованкай-цяплiчкай з адлегласцю памiж пакрыццямi 30 см (ствараецца эфект тэрмаса).

Цёплая лунка робiцца так: выкопваецца яма на два штыкi рыдлёўкi i напаўняецца пустазеллем (у iдэале — свежая крапiва разам з сухой травой). Усё гэта прысыпаюць зверху зямлёй, у якую i высаджваюць расаду кабачкоў. За пару дзён да высадкi расады лункi добра палiць неразбаўленым настоем з травы, якая забрадзiла.

Памiж кустамi кабачкоў зямлю мульчыруюць тонкiм пластом сухой травы цi пустазелля. Гэта захоўвае вiльгаць i абараняе ад зарастання.

Высаджваць расаду варта на адлегласцi не менш за 80 см, каб даць кожнаму кусту дастатковую плошчу харчавання, i каб было зручна збiраць ураджай.

4. Фармiраванне куста — абавязковая працэдура. Прыбiраюцца ўсе лiсты, якiя ляжаць на зямлi (каб было менш хвароб i iнфекцый). Карэньчык лiста не зразаць! Ён сiлкуе завязь.

Не кожная кветка кабачка прыносiць плод, таму што ёсць мужчынскiя i жаночыя кветкi. У жаночых кветак можна ўбачыць патаўшчэнне там, дзе будзе знаходзiцца плод, у мужчынскiх гэтага патаўшчэння няма. Першыя мужчынскiя кветкi-пустацветы прыбiраюцца амаль цалкам, каб не абяссiльваць куст. Але пазней нельга прыбiраць усе пустацветы. Мужчынскiя кветкi патрэбныя для апылення жаночых.

Пры вырошчваннi самаапыляльных гiбрыдаў мужчынскiя кветкi непатрэбныя, i iх можна прыбраць цалкам.

Акрамя таго, пры фармiраваннi кустоў часткова зразаюць самыя вялiкiя лiсты, пакiнуўшы толькi iх сцябло, — для таго каб яны не зацянялi завязь i было добрае праветрыванне ўнутры куста. Гэта яшчэ i добрая прафiлактыка загнiвання маладой завязi.

5. Для атрымання сапраўды вялiкага ўраджаю кабачкi патрабуюць падкормак. За сезон iх падкормлiваюць мiнiмум тры разы.

На 10-ы дзень пасля высадкi расады робяць азотную падкормку. Гэта можа быць травяны настой, разведзены вадой у прапорцыi 1:10. Травяны настой робiцца наступным чынам. Запаўняюць ёмiстасць травой (добра пакласцi туды лiсце дзьмухаўца, лопуху, сцёблы крапiвы, трыпутнiку), залiваюць вадой, накрываюць накрыўкай. Праз 7-10 дзён, калi зелянiна перабродзiць, разводзяць настой з разлiку 1 л на 10 л вады, змешваюць i палiваюць кожны куст.

Калi кабачкi пачынаюць цвiсцi, зноў робяць такую ж азотную падкормку.

У фазе пачатку плоданашэння добра дзейнiчае калiйнае ўгнаенне. 2 лiтры драўнянага або травянога попелу залiць вядром вады, пакiнуць на суткi. Можна проста рассыпаць попел пад кустом перад палiвам.

Дадатковая падкормка для кабачкоў (калi дрэнная завязь або мае месца загнiванне пладоў) на аснове бору: 5 г бору на вядро вады, дадаць 40 кропель ёду i малочную сыроватку, 1—2 шклянкi (можна да 1 лiтра).

6. У залежнасцi ад умоў надвор'я, палiваць кабачкi рэкамендуецца не часцей аднаго-двух разоў на тыдзень. Падчас палiву сачыце, каб пад кустом было вiльготна. Але не перабаўце i памiж палiвамi давайце злёгку падсохнуць верхняму пласту зямлi.

Важна: за паўтара тыдня да масавага збору ўраджаю не палiвайце кабачкi, iнакш яны будуць дрэнна захоўвацца i гнiць.

7. Першыя 2—3 маладыя плады кабачкоў неабходна зрэзаць пасля дасягнення iмi 12—15 см у даўжыню, гэта стымулюе працяг плоданашэння ў раслiн.

Не пакiдайце кабачкi на кусце да стадыi паспявання (калi ён дасягне максiмальнага памеру i пачне жоўкнуць). Куст пусцiць усе сiлы на ўтварэнне насення, i гэта прывядзе да рэзкага знiжэння далейшага ўраджаю.

Раслiна як бы атрымлiвае сiгнал, што мiсiя размнажэння завершана, i вы будзеце атрымлiваць з яго па 1—2 кабачкi на тыдзень замест двух штодзённых. Пры гэтым скароцiцца iтэрмiн плоданашэння — замест 4—5 месяцаў будзе паўтара.

Кабачкi варта зрываць маладымi (пры даўжынi не больш за 20 см), што не толькi павялiчвае ўраджайнасць, але i дазваляе мець больш смачныя плады.

8. Вось некалькi самых распаўсюджаных праблем, якiя ўзнiкаюць пры вырошчваннi кабачкоў, iх прычыны i спосабы вырашэння.

Раслiна страчвае плады яшчэ да таго, як яны пачынаюць расцi

Адной з прычын можа быць халоднае i дажджлiвае надвор'е. Другой — жаночыя кветкi не апладняюцца. Можна дапамагчы кабачкам, правёўшы ручное апыленне. Сарвiце мужчынскую кветку i правядзiце ўздоўж песцiка жаночай кветкi, пераносячы такiм чынам пылок.

Вельмi шмат пустацветаў, плады дрэнна завязваюцца, або завязь згнiвае

Прычынай з'яўляецца недахоп мiкраэлементаў. Калi кабачкi растуць на кампоставай кучы, iм дастаткова азоту i мала мiкраэлементаў. Вышэйапiсаная падкормка борам хутка вырашае гэтую праблему.

Мучнiстая раса

Супраць мучнiстай расы дапаможа наступны раствор: 40 кропель зялёнкi або ёду на 10 л вады. Iм варта шчодра палiць кусты па лiсцi з палiвачкi.

Вядучая рубрыкі Ірына Тамковіч. Тэл. 8 (017) 287-18-15

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».