Вы тут

Выкрываем фэйк пра БелАЭС. Асцерагайцеся лухты


Правакацыйныя загалоўкi ў стужках некаторых iнфармацыйных агенцтваў вымушаюць задумацца: дзе быў розум (i адказнасць, у тым лiку маральная) у аўтараў «шакiруючых» опусаў?

Чым блiжэйшыя прэзiдэнцкiя выбары ў Беларусi, тым больш у iнтэрнэце праз розныя каналы закiдваецца хлуснi i лухты (iнакш кажучы, фэйкавых навiн), накiраваных на дыскрэдытацыю дзяржаўных структур i работы эканомiкi. Толькi за мiнулы тыдзень сутыкнулася з некалькiмi спробамi зняважыць беларускую энергетыку i прамысловасць.


У першым выпадку iнфармагенцтва, спасылаючыся на экалагiчную грамадскую арганiзацыю, сцвярджала пра новыя сведчаннi магчымых парушэнняў пры будаўнiцтве БелАЭС. Хвалю «аб страчаных дакументах», тэндарах на iх узнаўленне i кампанiях, якiя могуць у гэтым удзельнiчаць, падхапiлi асобныя iнтэрнэт-рэсурсы.

«Атрымлiваецца, што Беларуская АЭС, якая будавалася дзевяць гадоў, падыходзiць да тэрмiну здачы праекта з няпоўным камплектам выканаўчых дакументаў», — рэзюмуюць аўтары фэйкавай навiны.

Адказ на тэлеграм-канале Мiнэнерга прагучаў iмгненна: нiякай страты не было (гэта па-першае), «НIКIМТ-Атамбуд» здаў выканаўчую дакументацыю ў адносiнах работ па будаўнiцтве першага энергаблока БелАЭС у поўным аб'ёме (гэта па-другое), тэндар патрэбны для афармлення дублiкатаў неабходнай дакументацыi, i (што самае галоўнае) усё астатняе — здагадкi. Каб iх не было, прывёў тлумачэннi iнжынiрынгавай кампанii АСЭ, апублiкаваныя на яе афiцыйным сайце.

Сапраўды, акцыянернае таварыства «НIКIМТ-Атамбуд» абвясцiла конкурс на закупку паслуг, у кароткiм апiсаннi якiх заяўлена аб набыццi паслуг па аднаўленнi, вядзеннi i здачы выканаўчай дакументацыi на аб'екты будаўнiцтва БелАЭС. Каб зразумець, што з гэтага вынiкае, прывядзём тлумачэннi цалкам.

«У комплекс паслуг, якiя закупляюцца АТ «НIКIМТ-Атамбуд», уваходзiць атрыманне дублiкатаў i завераных копiй сертыфiкатаў, пратаколаў выпрабаванняў i iншых дакументаў. Патрэба ў такiх паслугах абумоўлена той акалiчнасцю, што пры атрыманнi матэрыялаў пастаўшчык перадае дакументы, якiя пацвярджаюць якасць матэрыялаў, што пастаўляюцца (сертыфiкаты якасцi) у адным (сапраўдным або завераным) экзэмпляры, у той час як выканаўчая дакументацыя падлягае здачы ў чатырох экзэмплярах. Выкананне апiсанага працэсу з'яўляецца аднаўленнем выканаўчай дакументацыi, таму што патрабуе арганiзацыi працэсу, накiраванага на атрыманне дадатковых экзэмпляраў дакументаў. Падобныя паслугi з'яўляюцца нармальнай практыкай, якая патрабуе вялiкiх працавыдаткаў, i не могуць сведчыць аб якiх-небудзь парушэннях, дапушчаных АТ «НIКIМТ-Атамбуд» пры выкананнi дагаворных абавязацельстваў у межах рэалiзацыi праекта па ўзвядзеннi Беларускай АЭС.

Арганiзацыя здала выканаўчую дакументацыю ў дачыненнi да работ па ўзвядзеннi энергаблока № 1 Беларускай АЭС у поўным аб'ёме. Усе закупкi, якiя ў цяперашнi час вядзе АТ «НIКIМТ-Атамбуд», звязаныя з будаўнiцтвам энергаблока № 2 Беларускай АЭС.

Пераможца конкурсу вызначыцца сярод арганiзацый, якiя пацвердзiлi сваю кампетэнцыю ў аказаннi такога вiду паслуг пасля атрымання ад прэтэндэнтаў дадатковай iнфармацыi i завяршэння працэдуры закупкi. З адпаведнай iнфармацыяй можна пазнаёмiцца на сайце дзяржзакупак».

Калi казаць проста, то будаўнiчай арганiзацыi, акрамя яе арыгiнальнага пакета дакументаў спатрэбiлася зрабiць яшчэ чатыры копii, каб перадаць зацiкаўленым бакам. Адпаведна, быў аб'яўлены тэндар на iх выкананне. Усё гэта i стала нагодай для фэйкавага iнфармацыйнага ўкiду. Пры гэтым выданнi, якiя яго падхапiлi, не толькi не палiчылi патрэбным высветлiць сiтуацыю, але i прыдумалi нейкiх мiфiчных прарабаў i псеўдаэкспертаў, галоўнай мэтай якiх стала — сваiмi «выказваннямi» дыскрэдытаваць беларускiя дзяржструктуры.

Гэтаксама лiчыць i забудоўшчык. На яго думку, iнфармацыя, апублiкаваная на сайце навiн, не з'яўляецца аб'ектыўнай, заснавана на здагадках, што сведчыць пра адсутнасць зацiкаўленасцi ў аб'ектыўным i ўсебаковым асвятленнi пытанняў, звязаных з будаўнiцтвам БелАЭС, i наўмысным скажэннi фактаў.

Дарэчы, для атрымання вось такiх падрабязных i вычарпальных тлумачэнняў па правядзеннi вышэйзгаданага конкурсу грамадскае экалагiчнае аб'яднанне, на якое робiцца спасылка ў навiне, у АТ «НIКIМТ-Атамбуд» не звярталася. А навошта, калi можна, як кажуць, хайпануць на загалоўку?!

Яшчэ адзiн грубы фэйк стала распаўсюджваць на мiнулым тыднi расiйскае федэральнае iнфармагенцтва. Гэтым разам укiд быў накiраваны супраць беларускага ваенна-прамысловага комплексу. Журналiсты агенцтва груба сказiлi iнфармацыю беларускiх СМI i заявiлi, што адна з новых распрацовак ВПК Беларусi — рэактыўная сiстэма залпавага агню (РСЗА) «Флейта» — праходзiла выпрабаваннi на ўсходзе Украiны, дзе вяла стральбу па жыхарах Данбаса. На такi дзiкi па сваiм змесце фэйк аператыўна адрэагаваў беларускi Дзяржкамваенпрам.

— Прыведзеныя ў артыкуле тэзiсы грунтуюцца на неправераных, некампетэнтных звестках, якiя не адпавядаюць рэчаiснасцi, з'яўляюцца беспадстаўнымi, неаб'ектыўнымi i не маюць нiчога агульнага з рэальнымi абставiнамi, — зрабiла афiцыйную заяву на сайце ведамства яго прэс-служба. У камiтэце растлумачылi, што ўсе этапы распрацоўкi i папярэднiя выпрабаваннi рэактыўнай сiстэмы залпавага агню праводзяцца выключна на тэрыторыi Беларусi, баявая машына нiводнага разу не пакiдала меж краiны. I вось гэта ўжо факты дакладныя.

Цiкавасць суседзяў да нашай распрацоўкi, вiдавочна, узнiкла падчас парада да Дня Перамогi, якi правёў беларускi бок, — менавiта тут «Флейта» ўпершыню i «засвяцiлася» на шырокай публiцы. Што датычыцца далейшага лёсу распрацоўкi айчыннага ваенпраму, то ў прэс-службе ведамства растлумачылi: цяпер вядзецца падрыхтоўка сiстэмы да першых палявых выпрабаванняў, якiя пройдуць на адным з беларускiх палiгонаў.

— У святле гэтага выклiкае здзiўленне i ўяўляецца вельмi дзiўнай публiкацыя расiйскага федэральнага iнфармацыйнага агенцтва, якое груба сказiла iнфармацыю беларускiх СМI аб распрацоўцы ваенна-прамысловым комплексам РСЗА «Флейта» для блiзкага бою i размясцiла правакацыйны фэйк, якi далей растыражавалi некаторыя расiйскiя iнтэрнэт-рэсурсы, — адзначылi ў ведамстве. — Мы спадзяёмся, што рэдакцыя ўсё ж захавае аблiчча аўтарытэтнага выдання i надалей не будзе крочыць у фарватары кан'юнктурных меркаванняў, будзе прафесiйна прытрымлiвацца асноўных прынцыпаў журналiсцкай этыкi — сацыяльнай адказнасцi, аб'ектыўнасцi, дакладнасцi i добрасумленнасцi.

I дадаць тут няма чаго... Калi толькi адно: давер чытача страцiць лёгка, i гэта трэба памятаць у пагоні за колькасцю праглядаў i лiчбамi перапостаў.

Вольга АЛЯКСАНДРАВА

Загаловак у газеце: Страцiць давер лёгка...

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.