Вы тут

Нацбанк параiў банкам не хiтрыць з працэнтамi па крэдытах


Такая выснова напрошваецца сама сабой, калi чытаеш лiст Нацбанка, якi фiнансавы рэгулятар накiраваў беларускiм банкам у сувязi з выяўленымi падчас праверак парушэннямi.


Як вядома, у адпаведнасцi з Банкаўскiм кодэксам крэдытадавец не мае права ў аднабаковым парадку павялiчваць памер працэнтаў за карыстанне крэдытам. Гэта сапраўды так, але разам з тым у некаторых крэдытных дагаворах асобных банкаў замацавана права банка павялiчыць памер працэнтнай стаўкi. Пагадзiцеся, глупства нейкае атрымлiваецца. Таму ў Нацбанку звярнулi на гэта ўвагу i лiчаць, што наяўнасць у дагаворах падобных умоў не адпавядае патрабаванням заканадаўства. Каб падобных супярэчнасцяў у далейшым не ўзнiкала, Нацыянальны банк звярнуў увагу фiнансавых iнстытутаў на неабходнасць няўхiльна выконваць патрабаваннi заканадаўства па крэдытных дагаворах.

Акрамя таго, было выяўлена, што асобныя банкi не прытрымлiваюцца рэкамендацыi аб знiжэннi павышанага памеру працэнтаў па крэдыце для тых, хто не вярнуў крэдыт у тэрмiн, а таксама рэкамендацыi аб суразмернасцi штрафаў. Так, у крэдытных дагаворах некаторых банкаў прадугледжана, што за нясвоечасовае вяртанне крэдыту працэнтная стаўка павялiчваецца ў 2—3 разы.

Галоўны банк краiны лiчыць, што прымяненне такiх павышаных працэнтаў можна расцэньваць як дадатковую штрафную санкцыю за парушэнне ўмоў крэдытнага дагавора. Акрамя таго, крэдытаатрымальнiкi абавязаныя выплацiць пеню ў памеры ад 0,01 % да 3 % за кожны дзень пратэрмiноўкi альбо штраф. Гэта не адпавядае рэкамендацыi Нацбанка аб неўжываннi двух i больш вiдаў штрафных санкцый за адно парушэнне. Атрымлiваецца, што асобным банкам рэкамендацыi рэгулятара як пусты гук?

У Нацыянальным банку мяркуюць, што такая фiнансавая нагрузка не толькi не стымулюе да своечасовага выканання абавязацельстваў крэдытаатрымальнiкамi, але i прыводзiць да яго немагчымасцi. Таму фiнансавы рэгулятар краiны рэкамендуе прыслухацца да яго парад больш уважлiва.

Цяпер банкам неабходна прыняць меры, каб адпавядаць патрабаванням заканадаўства пры заключэннi i выкананнi крэдытных дагавораў, забяспечыць суразмернасць штрафных санкцый з панесенымi банкам выдаткамi, а таксама знiзiць павышаныя працэнты. Даць справаздачу аб праведзенай рабоце банкi павiнны не пазней першых дзён жнiўня.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв’ю: Depositphotos.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Беларуская Амазонка​. Ці стане Палессе аб'ектам сусветнай спадчыны?

Беларуская Амазонка​. Ці стане Палессе аб'ектам сусветнай спадчыны?

Адзін з найбуйнейшых рэгіёнаў, які захаваўся ў некранутым стане і які за разнастайнасць азёр, рэк і балот празвалі Еўрапейскай Амазонкай (ці морам Герадота), усё яшчэ застаецца невядомым шырокаму колу турыстаў

Грамадства

Дружалюбнасць да сем'яў і моладзі — важны крытэрый сацыяльна арыентаванай дзяржавы. Круглы стол

Дружалюбнасць да сем'яў і моладзі — важны крытэрый сацыяльна арыентаванай дзяржавы. Круглы стол

Нацыянальным брэндам Беларусі па праве лічыцца сацыяльная падтрымка сем'яў дзяржавай, і таму напярэдадні Міжнароднага дня сям'і прадстаўнік

Калейдаскоп

Хутка выпускны! Што выбраць, каб выглядаць годна на галоўным школьным свяце?

Хутка выпускны! Што выбраць, каб выглядаць годна на галоўным школьным свяце?

Пачнём, зразумела, з дзяўчынак, бо менавіта іх мамы ўжо цяпер ламаюць галаву над выпускным уборам дачок.