Вы тут

Міністэрства аховы здароўя распрацавала рэкамендацыі па правядзенні санэпідмерапрыемстваў падчас выбараў


Міністэрства аховы здароўя распрацавала рэкамендацыі для прадухілення распаўсюджвання рэспіраторных інфекцый (у тым ліку COVID-19) пры правядзенні галасавання, паведамляецца на сайце ведамства.


Пералік рэкамендацый налічвае 14 пунктаў:

1. Арганізаваць перад пачаткам працы апытанне кожнага члена ўчастковай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб стане здароўя. Да працы ўчастковай камісіі дапускаць асоб без прыкмет рэспіраторнай інфекцыі (падвышаная тэмпература цела, кашаль, чханне і інш.).

2. Забяспечыць наяўнасць і выкарыстанне членамі ўчастковай камісіі сродкаў абароны (маска, пальчаткі, па магчымасці шчыток для твару), дызэнфікуючых сродкаў для апрацоўкі рук і паверхняў.

3. Забяспечыць захаванне прынцыпу сацыяльнага дыстанцыяваньня пры расстаноўцы сталоў і крэслаў членаў участковай камісіі, месцаў для назіральнікаў, паміж выбаршчыкамі, забяспечыўшы адлегласць не менш як 1 метр адзін ад аднаго.

4. Забяспечыць наяўнасць у месцах агульнага доступу (калідоры, фае і інш.) сродкаў для дэзінфекцыі скурных пакроваў / антысептыка для апрацоўкі рук і кантроль рэгулярнай запраўкі дазатараў.

5. Па магчымасці арганізаваць падзел патокаў уваходзячых і выходзячых асоб, размясціўшы адпаведныя паказальнікі на падлозе, дзвярах або сценах.

6. Рэкамендаваць выбаршчыкам пры наведванні участка для галасавання знаходзіцца ў сродках індывідуальнай абароны (маска, пальчаткі), а таксама выкарыстоўваць гэтыя сродкі пры арганізацыі для іх галасавання па месцы знаходжання (дома). Па просьбе члена ўчастковай камісіі выбаршчык зрушвае маску і паказвае твар, каб быць ідэнтыфікаваным.

7. Рэкамендаваць выбаршчыкам прад'яўляць дакумент, які пацвярджае асобу, у разгорнутым выглядзе, дэманструючы неабходныя старонкі самастойна, без перадачы ў рукі члена ўчастковай камісіі.

8. Рэкамендаваць выбаршчыкам выкарыстоўваць уласныя аўтаручкі для пастаноўкі подпіса аб атрыманні бюлетэня ў спісе грамадзян, якія маюць права ўдзельнічаць у выбарах, а таксама для запаўнення бюлетэня.

9. Забяспечыць апрацоўку аўтаручак антысептыкам пасля кожнага выбаршчыка.

10. Арганізаваць правядзенне рэгулярнай апрацоўкі (не радзей 6 разоў на працягу дня выбараў) дэзінфікуючымі сродкамі дзвярных ручак, парэнчаў, паверхняў у кабінах для галасавання, сталоў і іншых кантактных паверхняў. У дні датэрміновага галасавання забяспечыць таксама правядзенне вільготнай уборкі памяшкання, дзе праводзіцца галасаванне, падчас перапынку з 14 да 16 гадзін.

11. Рэкамендаваць трымаць дзверы ў памяшканне для галасавання і іншыя памяшканні, праз якія перамяшчаюцца выбаршчыкі, адчыненымі.

12. Арганізаваць рэгулярнае праветрыванне памяшканняў (без перапынення працэсу галасавання). У дні датэрміновага галасаванне забяспечыць праветрыванне ў перапынку з 14 да 16 гадзін.

13. Пасля завяршэння галасавання апрацаваць звонку скрыню для галасавання дэзінфікуючымі сродкам, а пры арганiзацыi галасавання па месцы знаходжання выбаршчыка апрацоўваць скрыню для галасавання пасля наведвання кожнага выбаршчыка.

14. Галасаванне па месцы знаходжання выбаршчыка па магчымасці праводзіць без ўваходу ў жылое памяшканне і з захаваннем прынцыпу сацыяльнага дыстанцыяваньня, прытрымліваючыся адлегласці не менш за 1 метра адзін ад аднаго.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.