Вы тут

Мінск стаў лідарам сярод іншых гарадоў Беларусі па зборы другаснай сыравіны ў першым паўгоддзі


У студзені — чэрвені ў Мінску сабрана больш за 107 тыс. т другасных матэрыяльных рэсурсаў (ДМР), што перавышае паказчыкі іншых гарадоў рэспублікі. Пра гэта заявіла на прэс-канферэнцыі дырэктар дзяржаўнай установы «Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў» Наталля Грынцэвіч, паведамляе агенцтва Мінск-Навіны.


— Заданне на ўвесь год для сталіцы — 198,4 тыс. т, гэта значыць ужо сабрана 54% ДМР, — сказала Н. Грынцэвіч. — Прырост да аналагічнага перыяду мінулага года — 6,6%.

У агульнай масе другаснай сыравіны паперы і кардона — амаль 70 тыс. т, шкла — звыш 16 тыс. т, палімераў — 8,39 тыс. т, зношаных шын — 3,8 тыс. т, адпрацаваных алеяў — больш за 3 тыс. т, адходаў электронна-электрычнага абсталявання — 5,7 тыс. т.

Прэв’ю: МН

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.