Вы тут

Нават старыя кусты парэчак парадуюць сваiм ураджаем, калi клапацiцца пра iх правiльна


Парэчкi не пераносяць сухой глебы, таму трэба сачыць за тым, каб глеба пад кустамi заўсёды была вiльготная.


Увосень трэба будзе перакапаць яе пад кожным кустом, а яшчэ — не забыцца апрацаваць тыя настоем з лушпаек цыбулi.
У дадатак зямлю пад кустамi неабходна ўгнаiць суперфасфатам (2-3 сталовыя лыжкi пад кожны куст) i драўняным попелам ды ўсё гэта добра замульчыраваць.

Парэчкi — ягады, якiя карыстаюцца нязменнай папулярнасцю ў нашых беларускiх дачнiкаў i садаводаў. На дачных участках можна сустрэць i белыя, i чырвоныя, i чорныя парэчкi. Але чорныя — часцей за ўсё! Яны лёгка размнажаюцца, добра пераносяць маразы, нават моцныя, хутка ўступаюць у перыяд плоданашэння i пры добрым доглядзе могуць кожны год прыносiць багаты ўраджай. Гэтыя надзвычай смачныя i карысныя ягады даўно i пяшчотна любiмыя ўсiмi садаводамi. За iх з'яўленне чалавецтва мае дзякаваць манахам Кiеўскай Русi, якiя першымi пачалi культываваць парэчкi ў манастырскiх садах яшчэ з Х стагоддзя. Пасля тыя пашырылiся i ў Еўропе. У нас у Беларусi дачнiкi сталi культываваць i вырошчваць гэтую культуру пяць-шэсць дзясяткаў гадоў таму, калi пачала развiвацца дачная гаспадарка.

Чорныя парэчкi ўжываюць у свежым выглядзе, кансервуюць, перацiраюць з цукрам, вараць з iх джэм, варэнне, робяць мармелады i жэле. З ягад можна гатаваць разнастайныя напоi: ад кампотаў i сокаў да алкагольных вiнаў, настоек i лiкёраў. У сваiм садзе размнажаць парэчкi можна чаранкамi, адводкамi (парэчкi вельмi хутка пускаюць каранi з атожылкаў, якiя дакранаюцца да зямлi), а таксама дзяленнем куста. Зялёныя чаранкi лёгка ўкараняюцца i пускаюцца ў рост у любы час на працягу вегетацыйнага перыяду. Але лепш за ўсё саджаць чорныя парэчкi восенню, у пачатку кастрычнiка. Да вясны раслiна прыжывецца i ўвесну добра возьмецца ў рост.

Яўген САЛАНОВІЧ, дачнiк са шматгадовым вопытам

Прэв’ю: ru.35photo.pro

Загаловак у газеце: Белыя, чырвоныя, чорныя...

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?