Вы тут

Медыяадукаванасці ды інфармацыйнай «гігіене» трэба вучыцца


Алена Ананчыкава, дырэктар СШ№ 13 г. Жлобіна імя В.В.Гузава, настаўнік фізікі, фіналіст рэспубліканскага конкурсу «Настаўнік года — 2011»:

Сёння многія школьнікі могуць стаць прыкладам для старэйшага пакалення, як асы медыяадукаванасці і інфармацыйнай «гігіены». Яны імкнуцца крытычна і лагічна мысліць, не паддавацца мутнай плыні ў віры медыяакіяна.

Сярэдняя школа № 13 г. Жлобіна імя В.В. Гузова была адкрыта ў 1997 годзе. Усе этапы развіцця і станаўлення Беларусі, як самастойнай дзяржавы, можна прасачыць і ў рабоце яе калектыву. Наш галоўны духоўны арыенцір — захаванне традыцый настаўніцтва, што прайшлі выпрабаванне часам, сучасным «інфармацыйным грамадствам».

Амаль сто вучняў школы — пераможцы рэспубліканскіх алімпіядаў па самых розных прадметах. Штогод нашы дзеці становяцца стыпендыятамі спецыяльнага фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў. Мы рыхтуем не толькі здольных, ініцыятыўных, творчых грамадзян сваёй краіны, але і асоб з крытычным мысленнем, здольнасцю абгрунтоўваць сваю пазіцыю, не абражая і не прыніжая інтарэсы іншых людзей. На занятках плённа выкарастаўваем стратэгію «актыўная адзнака» — гэта дапамагае дзецям развіваць рэфлексійныя навыкі, ставіць мэту і дасягаць яе. Усё гэта ў выніку рыхтуе нашых хлопцаў і дзяўчат здзяйсняць годныя ўчынкі ў дарослым жыцці, быць Чалавекам і Патрыётам.

Я, як настаўнік і кіраўнік калектыву, магу сказаць, што ў развіцці творчых падыходаў да працэсаў навучання мы адчуваем каласальную падтрымку ад Нацыянальнага інстытута адукацыі, Акадэміі паслядыпломнай адукацыі і Гомельскага абласнога інстытута развіцця адукацыі. Школа раённага падпарадкавання на роўных можа развіваць свае ініцыятывы, мае магчымасць удзельнічаць ва ўсіх рэспубліканскіх мерапрыемствах, укараняць перадавыя напрацоўкі ў сваёй рабоце.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Што такое цыркадныя рытмы чалавека і як яны на нас уплываюць?

Што такое цыркадныя рытмы чалавека і як яны на нас уплываюць?

Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.