Вы тут

Прага гістарычных уражанняў


У Музеі «Замкавы комплекс “Мір”» прайшлі II «Кніжныя сустрэчы ў Мірскім замку»


Гэты год — не для фестываляў і свят. Многія прэзентацыі, свя- точныя мерапрыемствы, маса- выя дзействы, якія па традыцыі прыцягвалі ўвагу шматлікіх удзельнікаў, гасцей, па зразуме- лых прычынах адмяняліся. Бяспека ў выкананні нормаў паводзін ва ўмовах пандэміі ка- ранавіруса — найпершая ўмова. І кніжны фестываль гістарыч- най, асветніцкай кнігі, трады- цыя якога запачаткавана 15 чэр- веня 2019 года, таксама быў пад пагрозай пераносу.

Летась у Мір прыехала больш як 40 кніжных выдавецтваў краіны. Былі госці з Украіны, Расіі, Польшчы. «Кніжныя сустрэчы ў Мірскім замку» наведала звыш 3500 чалавек. Арганізатары  — Міністэрства інфармацыі і Міністэрства культуры, Гродзенскі аблвыканкам, Карэліцкі райвыканкам, Музей «Замкавы комплекс “Мір”» выбудоўвалі новыя планы. Збіраўся і арганізацыйны камітэт. Але… І ўсё ж выйсце было знойдзена. Найперш — каб захаваць традыцыю і засведчыць увагу да кнігі гістарычнага, асветніцкага характару. 20 чэрвеня ў га- радскім пасёлку Мір Карэліцкага раёна адбыліся II «Кніжныя сустрэчы ў Мір- скім замку» — першы ў гісторыі Беларусі кніжны анлайн-фестываль.

Праграма свята была складзена та- кім чынам, каб найбольшыя ўражанні атрымалі гледачы, слухачы ў віртуальнай прасторы. І зразумела: усе мерапрыемствы паасобку праходзілі з мінімальнай колькасцю ўдзельнікаў. Гасцей Мірскага замка па традыцыі сустракалі імітацыяй стрэлаў з гарматы. А пасля ў адной з залаў адбылося касцюміраванае прадстаўленне ў суправаджэнні народнага ансамбля старадаўняй музыкі «Кантрданс». Перад вачыма нешматлікіх гледачоў паўсталі часы гаспадароў Міра, Мірскага замка — Ільінічаў, Радзівілаў, Святаполк-Мірскіх... Як быццам яны самі прыйшлі ў залу і засведчылі, нагадалі, што ў гэтай рэзідэнцыі кніга, мастацкае слова, кнігазбіраль- ніцтва, увогуле кніжная культура мелі вагу заўжды.

Далейшай часткай праграмы стала ад- крыццё выстаўкі работ мастака Юрыя Крупянкова «Памяці мястэчка». Месца правядзення — паўночна-ўсходняя вежа, 3—4 паверх. Куратар праекта — мастац- твазнаўца Юрый Абдурахманаў. Выстаўка невыпадкова трапіла ў замкавую прастору. У Вялікую Айчынную вайну ў Міры загінула каля 2900 яўрэяў. Мір таксама вядомы як месца, дзе існавала знакамітая іешыва, якая выхавала многіх яўрэйскіх равінаў, мудрых захавальнікаў гістарычнай памяці.

Музейшчыкі вядуць работу па зборы інфармацыі, матэрыялаў пра мірскае гета. І выстаўка «Памяці мястэчка» лагічна ўпісваецца ў экспазіцыю музея. Мастак Юрый Крупянкоў падчас адкрыцця выстаўкі заўважыў: «Час мае ўласцівасць мяняцца… А  памяць павінна жыць вечна. Вось і я паспрабаваў адлюстраваць светласць, радасць і гора, драматызм. Светлыя і  змрочныя фарбы, краскі жыцця — і мая кантрасная памяць». Дарэчы, гэтая і ўсе іншыя выстаўкі будуць працаваць у замку амаль месяц.

Мастацтвазнаўца Ала Зміёва прадставіла выстаўку «500 гадоў. Мастацтва, кніга, мастацтва кнігі». Разам сабраны работы, прысвечаныя першадрукару Францыску Скарыну, якія спалучаюць у адной прасторы, аб’ядноўваюць адной канцэпцыяй выдавецкі вопыт, паказваюць мастацкія творы і творы выдавецкага кніжнага мастацтва. «Глыбінную сувязь, — адзначыла ў сваім выступленні Ала Зміёва, — якая злучае першае друкаванае выданне Францыска Скарыны з  сучаснай мастацкай традыцыяй, багатай на аўтэнтычныя элементы і матывы, дэманструе сакраментальнае прачытанне скарынаўскай Бібліі ў творах Валян- ціны Шобы. Яны выканана на старых дошках ва ўнікальнай аўтарскай тэхніцы з  выкарыстаннем зямлі з розных рэгіё- наў Беларусі…» Энергія твора, які мае вызначальную назву «Культурны пласт», канцэнтруе багацце гістарычнай, куль- турнай і мастацкай традыцыі.

Гістарычныя рэканструкцыі вядомага ў краіне і за яе межамі Паўла Татарніка- ва, якія сталі ілюстрацыямі выдання «Айчына: мастацкая традыцыя. Ад Раг- неды да Касцюшкі», падабраны з улікам мясцін, звязаных з гісторыяй кніжнай культуры Беларусі. Дарэчы, ужо крыху пазней адзін з невыпадковых удзельнікаў фестывалю «Кніжныя сустрэчы ў Мір- скім замку» культуролаг Алесь Суша заў- важыў наступнае:

— Фестываль «Кніжныя сустрэчы ў  Мірскім замку» з’яўляецца цудоўнай ініцыятывай адраджэння даўняй кніж- най традыцыі, якая ў Беларусі заўжды развівалася не толькі ў вялікіх гарадах і манастырах, але і ў мястэчках, прыват- наўласніцкіх замках і сядзібах. Будучыня беларускай кнігі таксама звязаная, на маю думку, з кожным горадам ці нават вёскай, з кожнай сям’ёй і грамадзянінам. Можна толькі падзякаваць ініцыятарам, заснавальнікам фестывалю, гаспадарам Мірскага замка-музея за развіццё цудоў- най ініцыятывы.

Выстаўка «500 гадоў...» пазнаёміла гледачоў і з гравюрамі з серыі «Алфавіт» Юрыя Якавенкі, надрукаванымі ў  іта- льянскай майстэрні патомным майс- трам-друкаром Джуліяна Якамучы. Ра- боты падкрэсліваюць сувязь з Італіяй, дзе Францыск Скарына вучыўся ў  Падуанскім універсітэце, у гістарычным галоўным корпусе якога сёння ўсталявана ў яго гонар мемарыяльная дошка.

 А геаграфію жыцця Скарыны  — ад роднага Полацка праз Падую і Прагу да Вільнюса — адлюстраваў у сваіх работах, якія выканаў спецыяльна для мастацкага праекта «500 гадоў...», мастак Уладзімір Даўгяла. Свае ўражанні ад наведвання гэтых гарадоў ён выклаў на чатырох палотнах, якія напоўнены рознымі сімваламі, што знітоўваюць сучаснасць і мінулае праз пяць стагоддзяў. Глядзіш на гэтыя выявы і разважаеш пра непадзельнасць часу, пра тое, што час асветы адзін і адзіны для ўсіх пакаленняў.

Развітаўшыся з выстаўкай «500 гадоў…», госці перайшлі ў Паўночны корпус палаца, каб пазнаёміцца з новым праектам — «Рэтраспектыва беларускага экслібрыса». Расказвае куратар гэтай выстаўкі, мастак, збіральнік экслібрысаў Вольга Крупянкова:

— На выстаўцы прадстаўлена больш чым 100 экслібрысаў як беларускіх класікаў гэтага жанру савецкага перыяду, так і сучас- ных графікаў. Багацце імёнаў аўтараў уражвае: Анатоль Тычына, Яўген Ціха- новіч, Арлен Кашкурэвіч, Мікалай Ла- завы, Мікола Селяшчук, Мікола Рыжы, Уладзімір Правідохін, Юрый Якавенка, Раман Сустаў, Таццяна Сіплевіч, Ганна Ціханава-Ярданава, Сафія Піскун, Яў- генія Цімашэнка, Андрэй Ярашэвіч, Хве- дар Шурмялёў, Уладзіслаў Квартальны… Эстампы выкананы ў розных тэхніках: афорт, літаграфія, ксілаграфія, лінагра- вюра. Творы сабраны ў агульную экс- пазіцыю з некалькіх прыватных збораў, у тым ліку і са збору беларускага калек- цыянера Алега Судлянкова. Выстаўка ад- люстроўвае і тую літаратуру, якая пры- свечана гісторыі кніжнага знака і была выдадзена на працягу мінулых 100 гадоў.

Яшчэ адна выстаўка — «Дзіцячая кніжная ілюстрацыя Беларусі і Эстоніі». Тут прадстаўлены работы эстонскай ма- стачкі Вііве Ноар і славутага беларуска- га кніжнага графіка Валерыя Славука. І гэтая экспазіцыя таксама будзе праца- ваць у музеі яшчэ амаль месяц.

Безумоўна, II «Кніжныя сустрэчы ў  Мірскім замку» былі прысвечаны Яе Вялікасці Кнізе. У Вялікай канферэнц-за- ле, дзе праводзіўся і круглы стол «Замка- вы комплекс “Мір” — аб’ект Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА», Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі была разгорнута кніжная выстаўка выданняў, якія пры- свечаны Міру, Гродзеншчыне, увогуле гісторыі Беларусі. Намеснік генеральнага дырэктара — дырэктар па навуковай працы і выдавецкай дзейнасці Нацыя- нальнай бібліятэкі Беларусі Алесь Суша так пракаменціраваў гэты збор: «Вы- стаўка магла б быць і намнога шырэй- шай. У краіне штогод выдаецца досыць шмат кніг, якія носяць гістарычны, краязнаўчы, радзімазнаўчы характар. А трылогія пад назвай “Год малой радзі- мы”, якая, згодна з рашэннем Прэзідэнта Беларусі, доўжыцца з 2018 года, наклала на кніжную праблематыку асаблівую пячатку. Мне падаецца, што зараз своечасовым было б правядзенне штогадовага конкурсу на найлепшую краязнаўчую кнігу. І чаму б, напрыклад, вынікі яго не падсумоўваць менавіта на фестывалі “Кніжныя сустрэчы ў Мірскім замку”? Мяркую, што такую ідэю падтрымае і  Міністэрства інфармацыі, і Саюз пісьменнікаў Беларусі».

Некаторым падсумаваннем вынікаў II «Кніжных сустрэч у Мірскім замку» і  высвятленнем перспектыў музея «За- мкавы комплекс “Мір”» сталі дыскусіі падчас круглага стала, дзе мадэратарамі выступілі дырэктар музея Аляксандр Лойка і пісьменнік Алесь Карлюкевіч. Удзел у абмеркаванні самых розных пы- танняў гістарычнага выхавання грамадства, выкарыстання ў гэтай справе кнігі прынялі кандыдат гістарычных навук Вольга Папко, першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Стэльмах, лаўрэат Прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» вядомы філакартыст Уладзімір Ліхадзедаў, дырэктар Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Аляксандр Храмы, загадчык аддзела генеалогіі, геральдыкі і нумізматыкі Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі кандыдат гістарычных навук Аляксей Шаланда, мастацтвазнаўца Ала Зміёва…

Пройдзе толькі год — і ў Міры ізноў збяруцца аматары, прыхільнікі бела- рускай гістарычнай кнігі, кніжнага ма- стацтва. Ужо на III «Кніжныя сустрэчы ў Мірскім замку». Да новых сустрэч, бе- ларускія кніжнікі! Да новых сустрэч, бе- ларуская гістарычная, асветніцкая кніга! Мірскі замак — трывалы нацыянальны падмурак для любых кніжных, культурных ініцыятыў. Пераканалі ў гэтым і II «Кніжныя сустрэчы ў Мірскім замку», пераканала ў гэтым гасціннасць, з якой гаспадары прымалі сёлета гасцей, удзельнікаў кніжнага свята.

Алесь ПЯСЧАНСКІ

Фота Уладзіслава ЦЫДЗІКА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.