Вы тут

Драйвер спажывання


Жыхары Кітая мяркуюць павялічыць выдаткі на адукацыю, медыцыну і турызм.

Усё больш жыхароў кітайскіх гарадоў выказалі энтузіязм з нагоды павелічэння сваіх выдаткаў у другім квартале. Аб гэтым сведчыць даследаванне Народнага банка Кітая, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

Па дадзеных апытання сярод 20 тысяч укладчыкаў гарадскіх банкаў, апытаных у 50 гарадах краіны, 23,4 працэнта заявілі аб гатоўнасці выдаткоўваць больш у другім квартале гэтага года, што на 1,3 працэнтнага пункта вышэй, чым у папярэднім квартале. Рэспандэнты, якія гатовыя павялічыць зберажэнні ў красавіку-чэрвені, склалі 52,9 працэнта, што на 0,1 працэнтнага пункта менш, чым у першым квартале.

Вынікі апытання паказалі, што гараджане спадзяюцца на павелічэнне выдаткаў у асноўным на патрэбы адукацыі, медыцынскага абслугоўвання і турызму. Між тым, іх гатоўнасць павялічыць інвестыцыі скарацілася: 23,8 працэнта. рэспандэнтаў планавалі нарошчваць інвестыцыі ў другім квартале, што на 1,2 працэнтнага пункта менш, чым у папярэднім квартале.
Згодна з вынікамі апытання, фінансавыя прадукты банкаў, брокерскіх кампаній і страхавальнікаў узначалілі спіс любімых варыянтаў інвестыцый рэспандэнтаў, за імі ідуць траставыя фонды і акцыі.

Прэв’ю: forbes.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».