Вы тут

Прэзідэнт: У новай Канстытуцыі трэба прапісаць, што Прэзідэнтам можна стаць толькі пасля службы ў войску


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння наведаў 103-ю Віцебскую асобную гвардзейскую паветрана-дэсантную брыгаду.


Мабыць, усе, хто цікавіцца вайсковай тэматыкай, чулі пра віцебскіх дэсантнікаў. У іх паслужным спісе — і гістарычныя традыцыі, і баявыя паходы, і выбітныя ваенныя.

У сярэдзіне нулявых брыгадай камандаваў старшыня Савета бяспекі Беларусі Андрэй Раўкоў, за савецкім часам тут нёс службу колішні кіраўнік Рэспублікі Інгушэція, намеснік міністра абароны Расіі Юнус-Бек Яўкураў.

Слаўныя традыцыі брыгады, якая бярэ пачатак яшчэ з Вялікай Айчыннай вайны, вымушаюць з гонарам трымацца і сённяшніх прадстаўнікоў дэсантнага братэрства 103-й АГПДБ. Яны пастаянныя ўдзельнікі міжнародных вучэнняў, а частка з іх уваходзіць у адзіную ў краіне міратворчую роту.

Наведваючы брыгаду, Прэзідэнт прапанаваў запісаць у Канстытуцыю, што чалавек, які прэтэндуе на пасаду кіраўніка краіны, павінен адслужыць у арміі. «Як ён будзе галоўнакамандуючым, калі не ведае, што такое армія? — задаў рытарычнае пытанне кіраўнік краіны. — Ну а для Прэзідэнта: не служыў у арміі — значыць там цябе быць не павінна».

Па словах Аляксандра Лукашэнкі, сёння працуюць і над законам «Аб дзяржаўнай службе», прапаноўваючы дзяржслужачых давесці да ўзроўню ваенных. «Чым дзяржслужба адрозніваецца ад ваеннай? Часам яна нават важнейшая. Яны ж хочуць камандаваць арміяй, таму дзяржслужба павінна быць адпаведнай», — сказаў кіраўнік краіны.

Па меркаванні Прэзідэнта, сучасная армія павінна аб’ядноўваць кантрактную і тэрміновую службу. «Там, дзе трэба, яна (армія — «Зв.») уся — на кантракце. Там, дзе патрэбныя нам спецыялісты-кантрактнікі, у нас уся армія — кантрактная. Там, дзе могуць служыць рабяты-тэрміноўнікі, — мы прызываем на тэрміновую службу», — дадаў ён.

Асаблівы акцэнт падчас візіту быў зроблены на дэманстрацыі Прэзідэнту экіпіравання, узбраення, якое выкарыстоўваюць міратворцы. Расказалі кіраўніку краіны пра асаблівасці нясення службы ў міратворчых сілах. На пляцы вайскоўцы прадэманстравалі тактычны эпізод дзеяння міратворчых сіл на пункце пропуску і майстэрства кіравання бронетранспарцёрамі падчас «вальса» БТР.

«Не трэба думаць, што армія будзе страляць супраць народу»

Пра гэта сказаў дзяржаўны сакратар Саўбеза Беларусі, выступаючы на сустрэчы Прэзідэнта з актывам 103-й асаблівай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады.

«Не трэба думаць, што армія будзе супраць народу, што армія будзе страляць супраць народу. Не толькі ўзброеныя сілы, але і міліцыя, і АМАП, і ўнутраныя войскі, і пагранічнікі, і іншыя сілавыя структуры — наша задача — не дапусціць гібелі дзяржавы. Не дапусціць кровапраліцця ў народзе. Калі мы гэта дапусцім — значыць мы прайгралі бой», — заявіў Андрэй Раўкоў.</p>

Па словах Андрэя Раўкова, звычайна канфлікт і вайна ў сучасным свеце пачыналіся не са знешняй інтэрвенцыі. 

«Як правіла, яна пачыналася з вуліцы, з плошчы», — сказаў ён.

Марыя ДАДАЛКА

Прэв’ю: БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.