Вы тут

Самае каштоўнае на гэтым свеце – мір і спакой


Рыгор БЫСЮК, дырэктар Мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой»:

— Хачу сёння пагаварыць аб тым, што зроблена ў апошнія гады і ў нашым Мемарыяльным комплексе, і ў краіне ў цэлым. Толькі сляпы не заўважыць пазітыўных перамен у вялікіх гарадах, а таксама ў глыбінцы, у аграгарадках. Пра значныя эканамічныя праекты мы можам меркаваць нават не выходзячы за межы мемарыяльнага комплексу. Ніводная дэлегацыя не абмінае крэпасць. Пакланіцца вечнаму агню прыходзяць бізнесмены, інвестары, палітыкі. Яны наведваюць музеі, удзельнічаюць у экскурсіях, часта гаворка заходзіць аб рэалізацыі тых ці іншых праектаў, у якіх яны зацікаўлены.

А звычайныя экскурсанты-наведвальнікі, асабліва з замежжа, абавязкова звяртаюць увагу на нашы добрыя дарогі, дагледжаныя населеныя пункты, квітнеючыя палеткі. За апошняе дзесяцігоддзе перажыла маштабную мадэрнізацыю Брэсцкая крэпасць. Мы адкрылі шэраг новых музеяў. За гэта мы пастаянна чуем словы падзякі асабліва ад сталых людзей. Яны ж заўсёды нагадваюць нам аб важнасці, каштоўнасці міру і спакою ў краіне. Мне яшчэ пашчасціла на гэтай рабоце застаць некаторых абаронцаў крэпасці, ветэранаў вайны, яны не стамляліся напамінаць пра наш абавязак перад тымі, хто не дажыў да перамогі — захаваць мір і парадак. Асабліва гэта згадваецца цяпер, калі ў інтэрнэце раздаюцца заклікі прыняць удзел у розных несанкцыянаваных выступленнях. Гэта вельмі небяспечна, і абавязак старэйшага пакалення — давесці да свядомасці дзяцей, унукаў, што любыя спробы дэстабілізацыі недапушчальныя. Не варта верыць безадказным заклікам і прапановам. Трэба больш думаць сваёй галавой. А каб развіць уменне думаць, аналізаваць, супастаўляць, неабходна чытаць мастацкую літаратуру, асабліва класіку, глядзець добрае кіно, наведваць музеі, выставы, развівацца і ўдасканальвацца інтэлектуальна і духоўна.

Гэтае сцвярджэнне, што самыя каштоўныя на свеце мір і спакой, не з паветра ўзялося, яно выпакутавана нашымі продкамі. Каб усвядоміць апошняе, трэба самому валодаць пэўным узроўнем ведаў. Таму прыходзьце ў крэпасць, наведвайце нашы музеі, думайце!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?