Вы тут

Песню бярыце з сабою. Калыханка


Андрэй Александровiч (1906—1963) — беларускi паэт, перакладчык, публiцыст, лiтаратурны крытык. Адзiн з арганiзатараў лiтаратурнага аб'яднання «Маладняк». Член-карэспандэнт Акадэмii навук БССР, намеснiк старшынi праўлення Саюза пiсьменнiкаў БССР, дырэктар Iнстытута мовы Акадэмii навук. У 1938 i 1949 гадах арыштоўваўся i высылаўся ў Нарыльск i Краснаярскi край за грамадска-палiтычную дзейнасць. У 1924-м Александровiч, а таксама Уладзiмiр Дубоўка i Анатоль Вольны знайшлi i аднавiлi на Ялцiнскiх могiлках магiлу Максiма Багдановiча. Аўтар шматлiкiх паэтычных зборнiкаў, кнiг прозы, перакладаў, твораў для дзяцей.

Вершы — Андрэй АЛЕКСАНДРОВIЧ,

музыка — Яўген КСЯНЕВIЧ.

 

1. Заснi,

мой каханы,

Мой мiлы сынок,

Падняўся туманам

За вокнамi змрок.

Раса на палянах,

Нахмурыўся гай.

Заснi, паслухмяны,

Бай-баiнькi-бай.

Прыпеў (2 разы):

Лю-люсенькi-люлi,

Бай-баiнькi-бай.

2. На золаку рана

Рассеецца змрок.

Бадзёрым, румяным

Ты ўстанеш, сынок.

Праменнi на сцежках

Асушаць расу,

Вавёркi арэшкаў

Табе прынясуць.

Прыпеў.

3. З табой быць,

сыночак,

Мне радасць адна.

Спакойнае ночы,

Салодкага сна.

Усе ўжо заснулi,

I ты засынай.

Лю-люсенькi-люлi,

Бай-баiнькi-бай.

Прыпеў.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».