Вы тут

КТ у Пiнску i станцыя хуткай дапамогi ў Баранавiчах


Не толькi ў абласным цэнтры, але i ў раёнах папаўняецца новымi аб'ектамi галiна аховы здароўя.

У Брэсце адносна нядаўна ўводзiлi ў строй цэлы шэраг новых аб'ектаў аховы здароўя. Найбольш яскравы прыклад — паэтапная мадэрнiзацыя i рэканструкцыя аддзяленняў Брэсцкай абласной клiнiчнай бальнiцы, якая прырасла новымi карпусамi iнфекцыйнага аддзялення. Па сутнасцi, тут з'явiлася новая iнфекцыйная бальнiца. Дадатковыя будынкi ўзведзены i ў комплексе абласной дзiцячай бальнiцы, пабудаваны дзiцячая i дарослая палiклiнiкi. Пералiк можна доўжыць.


Напярэдаднi тысячагоддзя горада ўрачыста адкрылi новую станцыю хуткай дапамогi ў Зарэчным раёне Брэста. Адзначалася, што з'яўленне гэтага аб'екта наўпрост уплывае на якасць i своечасовасць аказання першай дапамогi для вялiкай часткi горада, бо выезд машын з новай станцыi па вулiцы Суворава дае магчымасць зберагчы каштоўныя хвiлiны, якiя часта становяцца вырашальнымi. Новая станцыя ўяўляе сабой трохпавярховы адмiнiстрацыйна-бытавы корпус з надземным гаражом-стаянкай для аўтамабiляў хуткай дапамогi. На тэрыторыi ёсць стэрылiзацыйная, сiстэма для абясшкоджання медыцынскiх адходаў, блок для запраўкi кiслародных балонаў, пакоi адпачынку для супрацоўнiкаў, душавыя, сталоўка, канферэнц-зала.

Пераразаючы сiмвалiчную стужку, старшыня аблвыканкама Анатоль ЛIС сказаў тады аб дзяржаўным прыярытэце ў справе аховы здароўя i паабяцаў, што ў вобласцi пастаянна будуць адкрывацца новыя падобныя аб'екты, сiстэма аховы здароўя будзе папаўняцца абсталяваннем.

Вось i сёлета медыкi з рэгiёнаў атрымлiваюць новыя магчымасцi для ўдасканалення дыягнастычнага i лячэбнага працэсаў, аказання першай дапамогi. У канцы мая ў Пiнскiм анкалагiчным дыспансеры пачаў працаваць новы камп'ютарны тамограф. Дарэчы, гэта адзiн з найноўшых рэнтгенаўскiх спiральных тамографаў, якiя закупiла профiльнае мiнiстэрства для ўстаноў аховы здароўя краiны.

Названы апарат быў патрэбны медыцыне ў Пiнску як паветра. Папярэднi тамограф выйшаў са строю яшчэ год таму, рабiць яго рамонт было немэтазгодна — як высветлiлася, кошт рамонту быў блiзкi да кошту новай тэхнiкi. Амаль год пацыентам анкалагiчнага профiлю даводзiлася карыстацца паслугамi КТ Пiнскай цэнтральнай бальнiцы. А ў сувязi з цяперашняй эпiдсiтуацыяй тэрмiны чакання ў чарзе сталi дасягаць чатырох месяцаў, што, зразумела, не спрыяла дакладнасцi пастаноўкi дыягназу i паспяховаму лячэнню.

Паводле слоў галоўнага ўрача Пiнскага анкалагiчнага дыспансера Сяргея КАХАНОВIЧА, новы камп'ютарны тамограф мае нашмат лепшыя дыягнастычныя якасцi, чым папярэднi. Гэта значыць, за меншы адрэзак часу можна атрымаць «карцiнку» зоны, якая даследуецца, i, што важна, з меншай прамянёвай нагрузкай. Апарат працуе ў дзве змены, за дзень абследаванне праходзяць 32 чалавекi. Пры неабходнасцi графiк работы можа быць павялiчаны — тады за дзень КТ пройдуць да 40 чалавек. Па накiраваннi ўрача пацыенты абследуюцца бясплатна, таксама ёсць магчымасць аказання платных паслуг.

З увядзеннем у строй высокатэхналагiчнай апаратуры абследаванне стала магчыма прайсцi пацыентам з Пiнска i Пiнскага раёна, а таксам жыхарам Iванаўскага i Столiнскага раёнаў. Кошт тамографа японскай вытворчасцi складае 470 тысяч еўра.

А ў Баранавiчах рыхтуюцца да наваселля на станцыi хуткай i неадкладнай медыцынскай дапамогi. У зоне яе абслугоўвання (гэта горад i раён) жыве больш за 210 тысяч чалавек. Памяшканне 1948 года пабудовы не адпавядае сучасным патрэбам медыцынскай установы. Да таго ж раней станцыя была разлiчана толькi на горад — пазней, калi далучылi брыгады раённых медыкаў, стала цеснавата.

Таму для станцыi ўзвялi новы двухпавярховы будынак. У iм прадугледжаны кабiнеты амбулаторнага прыёму пацыентаў. Яшчэ на першым паверсе размесцяцца дыспетчарская служба, службовыя памяшканнi, душавыя пакоi. Стэрылiзацыйнае аддзяленне аснашчана сучаснымi сухажаравым i паравым стэрылiзатарамi. Другi паверх аддалi пад адмiнiстрацыю, пакоi адпачынку персаналу, сталоўку, канферэнц-залу.

Iдуць апошнiя работы па падрыхтоўцы новай станцыi да засялення. Расстаўлены мэбля i абсталяванне. Манцiруецца i правяраецца сувязь, што вельмi важна для работы хуткай дапамогi. Паводле iнфармацыi кiраўнiка станцыi Васiля БАЦКАЛЕВIЧА, медыкi плануюць пераехаць сюды праз тыдзень-другi.

Святлана ЯСКЕВIЧ

Прэв’ю: immigrant.today

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».