Вы тут

Новая палiклiнiка, разлiчаная на абслугоўванне 40 тысяч чалавек, у хуткiм часе адкрыецца ў Гомелi


Гэта знакавы аб'ект для ўсёй сферы аховы здароўя абласнога цэнтра. Дарослае аддзяленне новай палiклiнiкi — другая чарга маштабнага палiклiнiчнага комплексу па вулiцы Мазурава, будаўнiцтва якога распачалося ў Гомелi ў 2008 годзе. Першая чарга — дзiцячае аддзяленне — была ўведзена шэсць гадоў таму. Палiклiнiка для дарослага насельнiцтва, што цяпер рыхтуецца да адкрыцця, зможа прымаць каля 800 пацыентаў у змену.


Установа аховы здароўя не толькi аблегчыць работу трох палiклiнiк, якiя аказваюць меддапамогу жыхарам блiжэйшых мiкрараёнаў, але i стане значным медыцынскiм аб'ектам для ўсяго Гомеля.

На 15 тысячах квадратных метраў размясцiлася ўсё неабходнае — ад вузкапрофiльных аддзяленняў да дзённага стацыянара на 40 ложкаў. Тут ёсць водалячэбнiца з падводным душам-масажам i басейнам, у якiм могуць праводзiцца заняткi па аквагiмнастыцы. Акрамя таго, будзе працаваць аддзяленне электрафiзiялячэння з апаратамi магнiтатэрапii, лазератэрапii i крыятэрапii. Да паслуг пацыентаў — сучасныя залы ЛФК. Ёсць магчымасць практыкаваць механатэрапiю.

— На працягу больш чым пяцi гадоў у сферы аховы здароўя Гомеля прадумвалася пытанне i разглядалiся варыянты арганiзацыi амбулаторнай рэабiлiтацыi пацыентаў. На базе новай палiклiнiкi будзе адкрыта адпаведнае аддзяленне, — растлумачыла галоўны ўрач Гомельскай цэнтральнай гарадской палiклiнiкi Кацярына Цытко.

Меддапамогу ў iм змогуць атрымлiваць не толькi пацыенты, замацаваныя тэрытарыяльна за палiклiнiкай.

— Сёння развiццё аховы здароўя iдзе па прынцыпе арганiзацыi так званых цэнтраў калектыўнага карыстання. Таму на базе новай палiклiнiкi плануецца развiваць шэраг агульнагарадскiх цэнтраў па пэўных кiрунках. У прыватнасцi, для Гомеля актуальна развiццё такога кiрунку, як уралогiя. Адпаведна, плануецца развiваць сучасны цэнтр уролага-андралагiчнай дапамогi, — дадала галоўны ўрач.

Перспектыва развiцця цэнтра амбулаторнай рэабiлiтацыi — адкрыццё вузкапрофiльных аддзяленняў, дзе дапамогу змогуць атрымлiваць пацыенты з неўралагiчнымi захворваннямi, з кардыяльнымi i траўматалагiчнымi паталогiямi. Усе гэтыя кiрункi плануецца ўкараняць паэтапна, а рэабiлiтацыйны працэс праводзiць у комплексе.

— Праграма медыцынскай рэабiлiтацыi будзе распрацоўвацца iндывiдуальна для кожнага. Асобны акцэнт — на пацыентаў з высокiм рэабiлітацыйным патэнцыялам. Мэта — поўнае аднаўленне працаздольнасцi чалавека i прыцягненне яго да эканамiчнага жыцця краiны, — падкрэслiла Кацярына Цытко.

Як унутры васьмiпавярховага будынка, так i на тэрыторыi, прылеглай да новай палiклiнiкi, прадугледжана безбар'ернае асяроддзе: панiжаны бартавы камень каля ўваходнай групы, уладкаваны санвузлы для аслабленых людзей i пацыентаў з iнвалiднасцю. Прапрацаваны ўсе неабходныя аспекты камфортнага знаходжання маламабiльных грамадзян ва ўстанове аховы здароўя.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Загаловак у газеце: Будзе камфортна!

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Харчовая бяспека. Гародніны і бульбы хопіць усім

Харчовая бяспека. Гародніны і бульбы хопіць усім

Дарэчы, частку гэтай прадукцыі накіруем на экспарт, у прыватнасці журавіны.

Грамадства

Старадаўнія сядзібы Гродзеншчыны. Шукаем балі, прывідаў і натхненне

Старадаўнія сядзібы Гродзеншчыны. Шукаем балі, прывідаў і натхненне

Пад натхненнем чырвонага кастрычніка мы вырашылі адправіцца на пошукі цікавых месцаў і містычных гісторый.

Калейдаскоп

Рука, якая трымае калыску, кіруе светам. Тэст да Дня маці

Рука, якая трымае калыску, кіруе светам. Тэст да Дня маці

Мама - гэта галоўны чалавек у жыцці. Мама - гэта дабро і адданасць.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

РАК. На гэтым тыдні планавыя мерапрыемствы могуць сарвацца, а вось тое, што будзе атрымлівацца спантанна, пройдзе выдатна.