Вы тут

У Лагойскiм раёне мадэрнiзуюць установы аховы здароўя


Павышаюць даступнасць медыцынскiх паслуг.

Лагойск — горад-спадарожнiк беларускай сталiцы. Гэта абавязвае быць прыкладам для iншых населеных пунктаў, iмкнуцца наперад, укараняць усё новае i перадавое. У тым лiку i ў медыцыне. У гэтай сферы шмат зроблена, а зрабiць неабходна яшчэ больш. Напрыклад, у перспектыве — будаўнiцтва новых радзiльнага дома i палiклiнiкi. Яно i зразумела: з узвядзеннем новага жылога мiкрараёна да 2030 года плануецца значны прырост насельнiцтва. Сiстэма аховы здароўя Лагойшчыны дынамiчна развiваецца. На сённяшнi дзень яна даволi сучасная i разгалiнаваная.


Ла­гой­ская цэнт­раль­ная ра­ён­ная баль­нi­ца.

— Больш за 35 тысяч жыхароў горада i раёна абслугоўваюць Лагойская цэнтральная раённая бальнiца, Плешчанiцкая 2-я раённая бальнiца, шэсць амбулаторый, якiя працуюць па прынцыпе ўрача агульнай практыкi, участковая бальнiца, бальнiца сястрынскага догляду, шаснаццаць фельчарска-акушэрскiх пунктаў. У стацыянарах сумарна налiчваецца 310 ложка-месцаў, — расказаў намеснiк галоўнага ўрача ЦРБ Васiль Казлоўскi. — Пацыенты могуць атрымаць усе вiды медыцынскай дапамогi, прадугледжаныя для раённага ўзроўню, па 21 урачэбнай спецыяльнасцi. Мы робiм ультрагукавое, эндаскапiчнае, бронхаскапiчнае, рэнтгеналагiчнае, фiбрагастраскапiчнае абследаваннi. Хапае апаратуры для зняцця электракардыяграм, сутачнага манiтарыравання АЦ, вымярэння цiску i выканання iншых абследаванняў.

Лагойскiя медыкi робяць усё неабходнае, каб апярэдзiць распаўсюджаныя хваробы, або, як iх называюць, хваробы стагоддзя — у прыватнасцi, сардэчна-сасудзiстыя. З дапамогай холтараўскага апарата абследавана шмат пацыентаў, якiя пакутуюць ад сардэчных захворванняў. Своечасова прынятыя меры дазволiлi выратаваць жыццё не аднаму чалавеку.

На працягу апошнiх гадоў значная ўвага звярталася на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнiчнай базы, рамонт i мадэрнiзацыю ўстаноў, якiя аказваюць медыцынскую дапамогу насельнiцтву. Напрыклад, у цэнтральнай бальнiцы прайшла рэканструкцыя яшчэ раней. Таму вострай патрэбы ў рамонце няма — усе памяшканнi, аддзяленнi ў спраўным i прыдатным для лячэння пацыентаў i работы персаналу стане. Створаны ўмовы i для малых клiентаў, якiя праходзяць курс лячэння ў дзiцячым аддзяленнi. Для iх уладкаваны асобны пакой, дзе яны могуць пагуляць з цацкамi, пазабаўляцца. А камфортнае i ўтульнае асяроддзе, зносiны з равеснiкамi спрыяюць настрою дзяцей, хутчэйшаму iх выздараўленню.

Варта адзначыць, што ў Лагойску ўдалося разгрузiць чэргi ў палiклiнiку. Тут вывучылi, у якi час найбольшы наплыў наведвальнiкаў. У вынiку прыйшлi да высновы, што для зручнасцi людзей трэба мяняць графiк прыёму. Урачы пачалi прымаць пацыентаў з сямi гадзiн ранiцы, на такi ж рэжым перайшлi даўрачэбны i працэдурны кабiнеты. I вынiк даў аб сабе знаць: у гадзiну пiк калiдоры медыцынскай установы практычна свабодныя.

Шмат змен адбылося i ў плешчанiцкiх медустановах. У прыватнасцi, будынак бальнiцы i палiклiнiкi сустракае наведвальнiкаў абноўленым выглядам. Тут праведзена мадэрнiзацыя дзiцячага аддзялення, закончаны рамонт тэрапеўтычнага. Прадугледжана безбар'ернае асяроддзе — пандусы, туалеты для iнвалiдаў. Цяпер iдзе добраўпарадкаванне тэрыторый установы аховы здароўя, з'явiўся сучасны рэнтген-апарат, устаноўлена аўтаматызаваная камп'ютарная сiстэма «Электронны рэцэпт».

Дарэчы, Плешчанiцкая 2-я раённая бальнiца — адна з найстарэйшых у Мiнскай вобласцi, ёй больш як 100 гадоў.

Асаблiвая ўвага ўдзяляецца ўдасканаленню работы фельчарска-акушэрскiх пунктаў, якiя абслугоўваюць сельскае насельнiцтва. У большасцi з iх зроблены рамонт, яны забяспечаны неабходнымi лекамi. Апошнiм часам колькасць ФАПаў скарачаецца, сiстэма аховы здароўя прыходзiць да цэнтралiзацыi. Аднак, як лiчаць вяскоўцы, гэтыя ўстановы вельмi патрэбныя ў сельскай мясцовасцi. Не заўсёды ёсць магчымасць дабрацца да райцэнтра, ды пры лёгкiм недамаганнi, мабыць, i няма ў гэтым вострай неабходнасцi. Тут, на месцы, фельчар можа змераць цiск, паслухаць пацыента, зрабiць кардыяграму, выпiсаць лекi. А калi ён выявiць падазрэннi на нешта сур'ёзнае, то выклiча хуткую дапамогу, якая даставiць у раённую палiклiнiку або стацыянар. Акрамя таго, у ФАПах могуць быць стаматалагiчная, акушэрская дапамога.

Неяк давялося пабываць у фельчарска-акушэрскiм пункце вёскi Мятлiчыцы. Яго работнiкi адзначылi, што тут адбылося шмат станоўчых змен дзякуючы Лагойскай цэнтральнай раённай бальнiцы. Паставiлi бойлеры для падагрэву вады, гарачай вадой забяспечваюцца i iншыя кабiнеты. Устаноўлены камп'ютары. Гэта значна аблегчыла работу медыкаў, бо цяпер iнфармацыя пра кожнага пацыента захоўваецца ў электронным выглядзе. За сродкi ЦРБ абнавiўся прышчэпачны кабiнет, якi цалкам апрацоўваецца кварцавымi лямпамi. Усiм неабходным абсталяваны стаматалагiчны кабiнет.

— А з якiмi ўсё ж праблемамi сутыкаецеся? — пацiкавiлася ў Васiля Казлоўскага.

— Глабальных праблем няма. Хiба што каранавірус, — пажартаваў ён. — А калi сур'ёзна, то ў нас цудоўны дружны калектыў. Практычна няма «цякучасцi» кадраў. Усiм неабходным, каб эфектыўна лячыць пацыентаў, забяспечаны. Вось нядаўна старшыня Мiнаблвыканкама Аляксандр Турчын уручыў ключы ад дзвюх новых машын хуткай дапамогi: адна застаецца ў Лагойску, другая будзе перададзена Аўгустоўскай амбулаторыi.

— А яшчэ мы ўдзельнiчаем у праграме пасольства Японii «Каранi травы», — дадаў Васiль Аляксандравiч. — Наша бальнiца разглядаецца як адзiн з кандыдатаў на атрыманне гранта. На гэтыя сродкi будзе закуплена эндаскапiчнае абсталяванне, у прыватнасцi, фiбрагастраскоп i каланаскоп, што павысiць даступнасць медыцынскай дапамогi для жыхароў раёна.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Загаловак у газеце: Няма мяжы ўдасканаленню

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Беларуская Амазонка​. Ці стане Палессе аб'ектам сусветнай спадчыны?

Беларуская Амазонка​. Ці стане Палессе аб'ектам сусветнай спадчыны?

Адзін з найбуйнейшых рэгіёнаў, які захаваўся ў некранутым стане і які за разнастайнасць азёр, рэк і балот празвалі Еўрапейскай Амазонкай (ці морам Герадота), усё яшчэ застаецца невядомым шырокаму колу турыстаў

Грамадства

Дружалюбнасць да сем'яў і моладзі — важны крытэрый сацыяльна арыентаванай дзяржавы. Круглы стол

Дружалюбнасць да сем'яў і моладзі — важны крытэрый сацыяльна арыентаванай дзяржавы. Круглы стол

Нацыянальным брэндам Беларусі па праве лічыцца сацыяльная падтрымка сем'яў дзяржавай, і таму напярэдадні Міжнароднага дня сям'і прадстаўнік

Калейдаскоп

Хутка выпускны! Што выбраць, каб выглядаць годна на галоўным школьным свяце?

Хутка выпускны! Што выбраць, каб выглядаць годна на галоўным школьным свяце?

Пачнём, зразумела, з дзяўчынак, бо менавіта іх мамы ўжо цяпер ламаюць галаву над выпускным уборам дачок.