Вы тут

Гаворыць i паказвае Вiцебск


З 16 да 19 лiпеня праходзiць ХХIХ Мiжнародны фестываль мастацтваў «Славянскi базар у Вiцебску». Белтэлерадыёкампанiя традыцыйна правядзе днi культурнага форуму разам з канкурсантамi, артыстамi i гасцямi, каб паказаць усю палiтру фестывальных падзей.


Тэлеканал «Беларусь 1» будзе асвятляць форум у выпусках навiн i сюжэтах вынiковых праграм «Панарама» i «Галоўны эфiр», эксклюзiўныя iнтэрв'ю будуць выходзiць у «Добрай ранiцы, Беларусь!».

Выступленнi ўдзельнiкаў ХХIХ Мiжнароднага конкурса выканаўцаў эстраднай песнi «Вiцебск-2020» гледачы ўбачаць 19 лiпеня ў праграме «Славянскi хiт». Вечарам нас таксама чакае ўрачыстае закрыццё «Славянскага базару ў Вiцебску — 2020», дзе будуць аб'яднаны другая частка дарослага конкурсу («Сусветны хiт»), выступленнi прызнаных майстроў эстрады i цырымонiя ўзнагароджання пераможцаў i дыпламантаў форуму мастацтваў.

Праграму ХVIII Мiжнароднага дзiцячага музычнага конкурсу «Вiцебск-2020» у прамым эфiры гледачы ўбачаць на «Беларусь 3».

Прэв’ю: telesputnik.ru

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Іван Крупко: Забеспячэнне харчовай бяспекі — важнейшы напрамак нацыянальнай палітыкі

Іван Крупко: Забеспячэнне харчовай бяспекі — важнейшы напрамак нацыянальнай палітыкі

 У краіне завяршаецца уборачная кампанія, скончана сяўба азімых культур.

Грамадства

Урач — пра тое, як цяпер праяўляе сябе каранавірус

Урач — пра тое, як цяпер праяўляе сябе каранавірус

«Больш сталі хварэць маладыя людзі, цяжарныя і дзеці».