Жыхар Жодзіна Аляксандр РЫЖОЎ у летнія дні прыходзіць на тэрыторыю спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву па веславанні на байдарках і каноэ, каб патрэніравацца — нетаропка спускаецца да вады, садзіцца ў сваю асабістую байдарку, вяслуе да сярэдзіны ракі. Менавіта ў гэтай школе ў свае падлеткавыя і юначыя гады Аляксандр далучаўся да спорту, а цяпер на базе ўстановы дзейнічае ветэранскі клуб-каманда, які ствараўся пры яго ўдзеле. Сам Аляксандр уваходзіць у групу нашых параалімпійцаў па веславых відах спорту і ўвесь вольны час рыхтуецца да вялікіх і малых спаборніцтваў.
Пасля школы ён паступіў у ваеннае вучылішча, потым стаў афіцэрам. На вучэннях быў цяжка паранены, застаўся без нагі. Але спорт даў мужчыну веру ў сябе, запаліў агеньчык надзеі, у тым ліку і алімпійскай, зрабіў аптымістычным і жыццярадасным чалавекам. Цяпер Аляксандр — вядомая ў горадзе асоба: стварыў і ўзначальвае будаўнічую фірму, дапамагае сацыяльным праектам, на свае зберажэнні ўзвёў прыгожую капліцу-званіцу на месцы разбуранай у шасцідзясятыя гады царквы. Упартасцю ды поспехамі ў спорце, жыццёвай стойкасцю Аляксандр стаў прыкладам для многіх жодзінскіх падлеткаў.
Анатоль КЛЯШЧУК
Для смуглявага, з нетыповай для Беларусі знешнасцю трактарыста-машыніста КУСГП «Вялікадолецкае» Ушацкага раёна Ра Вутха наша краіна даўно с
На прасторах яе вялікасці кнігі.