Вы тут

Прызначаныя прадстаўнікі дзяржавы ў органах кіравання найбуйнейшых банкаў Беларусі


Пастановай Савета Міністраў і Нацыянальнага банка Беларусі ад 15 лiпеня 2020 года № 419/15 прызначаныя прадстаўнікі дзяржавы ў органах кіравання некалькіх банкаў. Адпаведны дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. 


Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Іван Крупко, міністр фінансаў Юрый Селіверстаў і намеснік міністра эканомікі Анжаліка Нікіціна сталі прадстаўнікамі дзяржавы ў органах кіравання ААТ «Белаграпрамбанк».

Намеснік міністра фінансаў Андрэй Белкавец будзе ў органах кіравання ААТ «Беларускі банк развіцця і рэканструкцыі «Белінвестбанк».

Першы намеснік міністра эканомікі Юрый Чабатар будзе прадстаўляць інтарэсы дзяржавы ў органах кіравання ў ААТ «Тэхнабанк», намеснік міністра фінансаў Уладзіслаў Татарыновіч і намеснік міністра эканомікі Дзмітрый Ярашэвіч — у ААТ «Ашчадны банк «Беларусбанк».

Міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч прызначаны прадстаўніком дзяржавы ў органах кіравання ААТ «Белгазпрамбанк», старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Дзмітрый Матусевіч — у ААТ «Беларускі банк развіцця і рэканструкцыі «Белінвестбанк» і ААТ «Прыёрбанк».

Прэв’ю: myfin.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.