Вы тут

«Калі ты працуеш, не можа быць, каб ты дрэнна жыў...»


Грыгор Адамян, старшыня Гродзенскага рэгіянальнага аб’яднання армян «Мусалер», прадпрымальнік:


— Вось ужо сорак год, як я лічу Беларусь сваім родным домам. Прыехаць сюды параілі мае вайсковыя сябры, і я ні разу не пашкадаваў аб гэтым. Мне адразу спадабалася гэта зямля, людзі, што тут жывуць. Тут, у Беларусі, я атрымаў адукацыю, ажаніўся з беларускай, тут нарадзіліся мае трое сыноў. І яны ўжо напалову беларусы. У мяне ёсць ужо і ўнукі. Я стараўся выхаваць сваіх дзяцей так, каб яны прыносілі карысць не толькі сваёй сям’і, але і краіне. Так і адбылося. Я сам спартсмен, і сыны таксама з дзяцінства займаюцца барацьбой і выступаюць за Беларусь на міжнародных спаборніцтвах. У іх гонар не аднойчы ўздымаўся беларускі сцяг і гучаў дзяржаўны гімн. Двое сыноў атрымалі вышэйшую адукацыю, малодшы ў хуткім часе скончыць юрыдычны факультэт ГрДУ.

У нас сямейны бізнэс у Гродзенскім раёне. Мясцовыя ўлады выдзялілі 120 гектараў зямлі пад садаводства. На сваім вопыце ўпэўніўся — дзяржава падтрымлівае бізнэс, ёсць магчымасць узяць крэдыт пад невялікі працэнт, ёсць падатковыя льготы. Закон дае магчымасць зарабіць, забяспечваць сям’ю і развіваць сваю справу. Галоўнае — добра працаваць і не парушаць закон. Калі ты працуеш, не можа быць, каб ты дрэнна жыў. Нам, хто жыве ў Беларусі, грэх скардзіцца. Тут ёсць усё для таго, каб жыць, працаваць, выхоўваць дзяцей і радавацца ўнукам.

За той час, што я тут жыву, бачу, якія станоўчыя змены адбываюцца ў краіне. Аднаўляюцца гарады і пасёлкі, бачны клопат пра прастых людзей. Пры гэтым значная ўвага надаецца вытворчым аб’ектам. Гэта вельмі складана — захаваць такія магутнасці, як аўтамабільная вытворчасць. Зараз у краіне выпускаюць амаль увесь патрэбны транспарт — ад трактараў, легкавых аўтамабіляў і да тралейбусаў, аўтобусаў, МАЗаў, БелАЗаў...Як бізнэсмен ведаю, наколькі складана даецца развіццё такой канкурэнтнай прадукцыі. Але без сваёй індустрыяльнай базы цяжка будаваць краіну. І гэта трэба захаваць, каб ісці далей. Крок за крокам...

У Беларусі жыве нямала армян. Мы ствараем свае грамадскія аб’яднанні, захоўваем сваю мову і культуру. Заўсёды прымаем удзел у рэспубліканскім фестывалі нацыянальных культур, які праходзіць у Гродне. Мы не адчуваем сябе тут чужымі. Гэта наш другі дом і мы спадзяёмся, што Беларусь і надалей застанецца такой жа талерантнай і цудоўнай краінай, якой мы бачым яе зараз.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.