Вы тут

«Здорава, што дзяржава падтрымлівае развіццё студатрадаўскага руху»


Камісар вытворчага працоўнага праекта «Атлант 2020» Кірыл Раманаў: 


Здорава, што дзяржава падтрымлівае развіццё студатрадаўскага руху ў краіне. На другім курсе свайго навучання ў Полацкім дзяржаўным ўніверсітэце я ўступіў у студатрад «Эўрыка» імя Героя Савецкага Саюза В.І. Яронькі, ён чарговы раз прызнаны лепшым атрадам краіны. Першапачаткова, як і ўсе маладыя хлопцы, я кіраваўся матэрыяльнымі інтарэсамі. Але калі ты ўжо жывеш на праекце, то цягам двух тыдняў цалкам зліваешся з ім. Ты ўжо жывеш традыцыямі, гэтым рухам. Першыя грошы я выдаткаваў на сям’ю, бацькам дапамог.

Мы спалучалі вучэбную практыку з работай па сваёй будаўнічай спецыяльнасці. Навучыўся класці дарожную плітку, добраўпарадкоўваць тэрыторыю. Зараз мне 21 год, я перайшоў на чацвёрты курс інжынерна-будаўнічага факультэта і ўжо з’яўляюся адным з арганізатараў праекта «Атлант 2020», у рамках якога 12 зводных атрадаў з усёй краіны збіраюць і ўпакоўваюць халадзільнікі на заводзе ў Мінску.

Рамантыка абавязкова прыходзіць. Тым больш, калі, як сёлета, дазволена ў будаўнічыя і вытворчыя атрады ўзяць дзяўчат. Студатрад — гэта, акрамя вопыту, новых навыкаў, яшчэ і новыя знаёмствы, і цікавы вольны час, і пашырэнне светапогляду. Добра, што гэта практыка ў нас захавалася і развіваецца.

Выбар рэдакцыі

Культура

«Як зрабіўся паэтам, я не ведаю сам...». Лёсы беларускіх паэтычных зборнікаў

«Як зрабіўся паэтам, я не ведаю сам...». Лёсы беларускіх паэтычных зборнікаў

Лёс другога зборніка ў літаратарскай кар’еры — самы складаны. 

Культура

Уладзіслаў Арцёмаў: «У беларускай мове болей старажытнага духу...»

Уладзіслаў Арцёмаў: «У беларускай мове болей старажытнага духу...»

На пытанні «Звязды» адказвае галоўны рэдактар расійскага літаратурнага часопіса «Москва».

Калейдаскоп

Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.