Вы тут

«Можна спакойна атрымліваць ваенна-ўліковую спецыяльнасць»


Афіцэр па культурнай працы і вольным часе, начальнік клуба, гвардыі старэйшы прапаршчык 103-й Віцебскай асобнай паветрана-дэсантнай брыгады Аляксей Масальскі ўпэўнены: служыць у беларускай арміі за апошнія дзесяцігоддзі стала значна прасцей.


— Кардынальна змяніліся жыллёва-бытавыя ўмовы — пасля капітальных, бягучых рамонтаў там, дзе не было гарачай вады, яна з’явілася, байцы спяць у адзін ярус. З’явілася шмат тэхнікі (вадкакрышталічныя тэлевізары), заменены вокны. Наша матэрыяльна-тэхнічная база увогуле знаходзіцца на вышэйшым узроўні, нават пляц закатаны па новай тэхналогіі.

Цалкам змянілася харчаванне, яго якасць і разнастайнасць проста ўзляцелі да нябёсаў. Памянялі нам і абмундзіраванне, вельмі шмат з’явілася абаронных касцюмаў, добра нам падабралі камплект сённяшняй формы, зручныя боты — мы вельмі задаволеныя.

Сёння ваеннаслужачыя тэрміновай службы займаюцца толькі баявой падрыхтоўкай: ужо няма ніякіх нарадаў па кухні, напрыклад. Ваеннаслужачых зараз цалкам забяспечвае «Ваенсервіс». Умовы быта для байца створаны такія, што ён можа проста і спакойна атрымліваць ваенна-ўліковую спецыяльнасць, займацца выключна сваімі непасрэднымі абавязкамі.

Любы чалавек губляе прафесійныя навыкі, калі не займаецца справай, — творчых хлопцаў, якія да нас прыходзяць (спевакі, мастакі, разьбяры), мы стараемся калектыўна збіраць і іх таланты развіваць. Адораныя байцы ўдзельнічаюць і перамагаюць у фестывалі армейскай песні «Зорка», потым выходзяць на вялікую сцэну.

Сучасныя дэсантнікі займаюцца дабрачыннасцю: наведваюць інтэрнаты для састарэлых, дзіцячыя дамы, вучэбныя ўстановы, ветэранаў, ад афіцэра да радавога бегаем шматкіламетровыя кросы... А другога жніўня падчас традыцыйнай акцыі дорым жанчынам ружы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».