Вы тут

Да чаго прыводзяць «каляровыя рэвалюцыi»?


У Тунiсе палiтычны крызiс. Прэзiдэнт краiны Kaiс Саiд папрасiў прэм'ер-мiнiстра Элiяса Фахфаха падаць у адстаўку. Умераная iсламiсцкая партыя «Ан-Нахда» заявiла пра канфлiкт iнтарэсаў у сувязi з тым, што кiраўнiк урада валодае акцыямi некалькiх кампанiй. Адна з iх, якая працуе ў сферы абароны навакольнага асяроддзя, выйграла два дзяржаўныя тэндары на 44 мiльёны дынараў (больш за 15 мiльёнаў долараў). Урад Фахфаха, якi пачаў работу ў лютым, з'яўляўся адзiнаццатым па лiку з 2011-га, калi гэтая краiна стала першай на шляху хвалi пратэсных узрушэнняў, якiя атрымалi назву «арабскай вясны». Як бачым, i праз амаль дзесяць гадоў тут далёка да стабiльнасцi. Па якiх схемах адбываюцца «каляровыя рэвалюцыi» i да чаго яны прыводзяць?


Без перспектыў

Тунiс быў эканамiчна стабiльнай дзяржавай, якая атрымлiвала станоўчыя ацэнкi ад мiжнародных арганiзацый i замежных iнвестараў. У краiну iшлi грошы — як ад iнвестараў, так i ад тунiсцаў, якiя працуюць за мяжой. За 25 гадоў праўлення прэзiдэнта Бена Алi нацыянальны даход на душу насельнiцтва вырас у 10 разоў, беспрацоўе ў 2010 годзе скарацiлася да 3,4 працэнта. Пры гэтым кiраўнiку эканомiка краiны пачала злазiць з «нафтагазавай iголкi», нарошчваючы экспарт прадукцыi лёгкай прамысловасцi i прадуктаў харчавання. У гады кiравання Бена Алi Тунiс сярод экспарцёраў алiўкавага алею быў другi ў свеце, а сярэднi клас складаў 65 працэнтаў усяго насельнiцтва краiны.

Хоць у 2008 годзе выбухнуў сусветны фiнансавы крызiс, i сiтуацыя крыху пагоршылася, урад паспяхова спраўляўся з узнiклымi праблемамi. Эксперты адзначаюць, што да 2011 года «тунiскi эканамiчны цуд» актыўна развiваўся ва ўмовах жорсткага i эфектыўнага кiравання. Пасля падзей 2011 года распачаўся хаос. Пераварот паставiў тлусты крыж на дабрабыце паўночнаафрыканскай дзяржавы, якая дагэтуль з'яўлялася безумоўным лiдарам па ўзроўнi жыцця сваiх грамадзян сярод усяго арабскага свету. Праз некалькi гадоў з моманту вымушанай адстаўкi прэзiдэнта эканамiчны ўзровень Тунiса рэзка ўпаў.

Новыя ўлады паспрабавалi задобрыць рабочы клас i служачых, падымалi заработную плату i стваралi рабочыя месцы. Толькi выдаткi на дзяржслужачых выраслi з 2010 да 2018 года ўдвая — з 7 да 15 мiльярдаў дынараў (з 2,35 да 5 мiльярдаў еўра). Акрамя таго, усё больш грошай сыходзiла на субсiдзiраванне тавараў першай неабходнасцi. У вынiку запазычанасць дзяржавы дасягнула каласальных памераў. Дынар страцiў 20 працэнтаў у адносiнах да асноўных валют, а аб'ём замежных iнвестыцый скарацiўся на 40 % у параўнаннi з 2012 годам. Яшчэ адным ударам па эканомiцы Тунiса, якая выкарыстоўвала танную рабочую сiлу на тэкстыльных прадпрыемствах, стаў вiдавочны пройгрыш канкурэнцыi з азiяцкiмi краiнамi.

«Дэмакратызацыя» Тунiса пасля рэвалюцыi 2011 года прывяла да iмклiвага росту карупцыi, мяркуюць inosmi.ru. Як адзначаецца ў дакладзе Фонду Карнегi, «карупцыя стала ў Тунiсе дэстабiлiзуючай сiлай, якая працяла палiтыку, эканомiку i сiлавыя ведамствы». На думку экспертаў, у часы кiравання Бена Алi гэтая пазiцыя была пад жорсткiм кантролем. Цяпер карупцыя стала татальнай, яна ахапiла, нiбы гангрэна, усе пласты тунiскага грамадства. Так, у мiжнародным iндэксе карупцыi за сем гадоў пасля перавароту Тунiс перамясцiўся з 59-га на 75-е месца са 176 краiн свету.

Многiя палiтычныя сiлы краiны лiчаць, што галоўнай прычынай усiх бед, якiя абвалiлiся на Тунiс пасля рэвалюцыi 2011 года, стала сляпое прытрымлiванне неалiберальных рэцэптаў МВФ. У гэтым сэнсе Тунiс паўтарыў лёс дзясяткаў краiн, якiя дзеля крэдытаў фонду пачалi праводзiць лiберальныя эканамiчныя рэформы, ажыццяўляць палiтыку жорсткай эканомii. Адпаведнае рашэнне па Тунiсе было прынята на самiце G8 у Давiле ў 2011 годзе. Тады пры садзейнiчаннi Сусветнага банка i МВФ заходнiя краiны зацвердзiлi праграму партнёрства з краiнамi «арабскай вясны» (Тунiсам, Марока, Iарданiяй, Еменам i Егiптам). Iм абяцалi выдзелiць буйныя крэдыты ў абмен на правядзенне неалiберальных рэформаў, якiя ўключаюць скарачэнне сацыяльных выплат, субсiдый, павышэнне падаткаў i г. д. Тунiс адразу ж падсеў на крэдытную iголку: з 2010-га да 2018 года знешняя запазычанасць вырасла з 41 да 71 працэнта ВУП. У вынiку выплата працэнтаў па даўгах МВФ дасягнула 22 працэнтаў бюджэту. У 2018-м па краiне зноў пракацiлiся акцыi пратэсту. Арганiзатары дэманстрацый выпусцiлi ў гэтай сувязi заяву: «Мы працягнем барацьбу да тых часоў, пакуль Тунiс не скасуе ўсе здзелкi з МВФ. Гэтая арганiзацыя паставiла краiну на каленi, задушыла нашу эканомiку i пазбавiла народ перспектыў на будучыню».

Тунiскi аналiтык Мiкаэль Аяры заўважыў, што дзяржава так i не змагла знайсцi новую мадэль развiцця. Эканамiчная сiтуацыя ўсе гэтыя гады дэградавала, тэмпы росту заставалiся нiзкiмi, занятасць не паляпшалася, сацыяльныя супярэчнасцi нарасталi, а баланс знешняга гандлю рэзка пагоршыўся. Галапуючая iнфляцыя аслабiла пакупнiцкую здольнасць тунiсцаў, узровень беспрацоўя сярод моладзi перавысiў 30 працэнтаў. Акрамя таго, пагроза тэрарызму адпудзiла замежных iнвестараў: турыстычная галiна так i не змагла аднавiцца пасля трох тэрарыстычных нападаў, учыненых у 2015 годзе.

11 урадам, якiя змянiлiся за няпоўныя 10 гадоў, так i не ўдалося павысiць жыццёвы ўзровень. Сярэднi клас фактычна знаходзiцца на мяжы знiкнення. Цяпер эканомiка Тунiса ў шоку ад наступстваў пандэмii каранавiруса. Чакаецца, што яна скароцiцца не менш чым на 7 працэнтаў па вынiках гэтага года. Людзi ўсё часцей адкрыта кажуць, што пры Бену Алi жылося лепш. Шэраг назiральнiкаў лiчыць, што краiне пагражаюць крывавыя мiжусобiцы, як у Сiрыi або Лiвii.

Бiтва за рэсурсы

Прыблiзна такi ж расклад i па iншых краiнах, якiя накрыла хваля «фiнiкавых рэвалюцый». Так, у Егiпце да падзей 2011 года для самых бедных слаёў насельнiцтва iснавала датацыя на харчаванне, у прыватнасцi на хлеб. Пасля дзяржаўнага перавароту цана на гэты жыццёва важны прадукт для беднякоў вырасла ўдвая. Таксама значна выраслi цэны на энерганосьбiты i асноўныя прадукты харчавання, так што вялiкая частка насельнiцтва краiны стала жыць яшчэ горш, чым раней.

Лiвiя ў 2010 годзе была адной з квiтнеючых краiн Паўночнай Афрыкi. Нават з улiкам сусветнага эканамiчнага крызiсу рост ВУП краiны склаў 4,2 працэнта ў год. Рэжым Муамара Кадафi спрыяў таму, што сярэдняя зарплата ў Лiвii была каля 1000 долараў, а дапамога па беспрацоўi — 750 у месяц. Забяспечваўся высокi ўзровень аховы здароўя i адукацыi, выдзялялiся датацыi на асноўныя прадукты харчавання i бензiн. Акрамя таго, маламаёмасныя грамадзяне атрымлiвалi адрасную дапамогу. Пасля звяржэння i забойства Кадафi лiвiйцы сталi згадваць былыя часы як казачны сон. Пасля крывавай вiхуры рэвалюцыi краiна мала таго што пагрузiлася ў разруху i хаос грамадзянскай вайны, дык яшчэ i фактычна распалася на некалькi частак.

Праўда, у шэрагу краiн Афрыкi i Блiзкага Усходу апазiцыi не ўдалося захапiць уладу. Так адбылося ў Алжыры, Iарданii, Судане, Кувейце, Амане, Маўрытанii, Марока i Саудаўскай Аравii. А рэжым Бахрэйна ад палiтычнага дэмантажу выратавала толькi ўвядзенне ў краiну — па просьбе ўрада — вайскоўцаў з Саудаўскай Аравii i палiцэйскiх з Аб'яднаных Арабскiх Эмiратаў.

Афрыка ператварылася ў палiгон для адпрацоўкi методыкi «каляровых рэвалюцый». Да такой несуцяшальнай высновы прыйшлi эксперты. Дасюль застаецца магчымасць узнiкнення новых ачагоў дэстабiлiзацыi. Iмавернасць гэтага асаблiва вялiкая ў Марока. Да «групы рызыкi» таксама аднесены Егiпет, Тунiс, Малi, Зiмбабве, Чад i шэраг iншых дзяржаў.

Ёсць некалькi найважнейшых прычын, па якiх Афрыка мае стратэгiчнае значэнне для сусветнай эканомiкi, у тым лiку для геапалiтычных iнтарэсаў гульцоў глабальнага рынку. Галоўная з iх — нафта. Сумарныя рэзервы афрыканскiх краiн складаюць 16,6 мiльярда тон — каля 10 працэнтаў агульнасусветных запасаў. Па гэтым паказчыку Афрыка саступае толькi Блiзкаму Усходу i Еўразii. Пры гэтым новыя радовiшчы адкрываюцца штогод. Лiдары па даказаных запасах нафты — Лiвiя (5,7 мiльярда тон), Нiгерыя (4,8 мiльярда тон), Ангола (1,8 мiльярда тон), Алжыр (1,5 мiльярда тон), Судан (0,9 мiльярда тон). На долю Заходняй Афрыкi ўжо цяпер прыходзiцца 15 працэнтаў нафты, якая экспартуецца ў ЗША, i гэты паказчык, па ўсiх прагнозах, на працягу наступных 25 гадоў дасягне 25 %. Нафтавыя радовiшчы, знойдзеныя на ўзбярэжжы Анголы, Сан-Тамэ, Габона i Нiгерыi. ЗША спрабуюць паменшыць энергетычную залежнасць ад Блiзкага Усходу, таму Афрыка ў апошнiя гады стала асаблiвым аб'ектам амерыканскай палiтычнай цiкавасцi.

Аднак тут iснуе магутная процiвага — краiны Чорнага кантынента актыўна супрацоўнiчаюць з КНР. На афрыканскiя краiны прыпадае каля трацiны кiтайскага iмпарту нафты. У 2006 годзе Ангола, абагнаўшы Саудаўскую Аравiю, стала асноўным пастаўшчыком нафты ў КНР. Акрамя таго, эканомiка Паднябеснай прыкметна арыентуецца на пастаўкi афрыканскага газу. Газавыя рэсурсы афрыканскага кантынента значныя. Яны налiчваюць 14,65 трыльёна кубаметраў, што складае 7,9 % сусветных запасаў. Па даказаных запасах прыроднага газу Нiгерыя i Алжыр (5,22 i 4,5 трыльёна «кубоў» адпаведна) ва ўсiм свеце саступае толькi Расii, Iрану, Катару, Туркменii, Саудаўскай Аравii, ААЭ, але значна апярэджваюць такога буйнога экспарцёра газу, як Нарвегiя (2,91 трыльёна «кубоў»). Варта адзначыць, што ў сферы энергетыкi КНР з'яўляецца найбуйнейшым партнёрам такiх афрыканскiх краiн, як Судан, Ангола, Нiгерыя, Экватарыяльная Гвiнея i Дэмакратычная Рэспублiка Конга.

Вуглевадароды з'яўляюцца не адзiнай афрыканскай сыравiнай, у якой мае патрэбу КНР. Цiкавасць таксама ўяўляюць руды i металы: цынк, кобальт, медзь, уран i баксiты, якiя iмпартуюцца з Замбii, Зiмбабве, ПАР, ДРК, Габона i Марока. Нягледзячы на тое, што сама КНР валодае значнымi запасамi каляровых металаў, большасць кiтайскiх радовiшчаў — гэта бедныя i непрыстасаваныя да штучнага ўзбагачэння руды. Разрыў памiж ростам попыту на каляровыя металы з прычыны бурнага прамысловага развiцця КНР i прапановай у вынiку скарачэння ўнутраных запасаў можа мець наступствам сур'ёзную праблему для эканомiкi краiны. Такiм чынам, Афрыка i Блiзкi Усход сёння з'яўляюцца пунктам перасячэння жыццёва важных iнтарэсаў дзвюх вялiкiх дзяржаў — ЗША i Кiтая.

Кiраваны хаос

Для Вашынгтона краiны Магрыба — ключавы рэгiён на карце свету, устанаўленне кантролю над якiм дазваляе кiраваць глабальным транзiтам вуглевадародаў i iншых вiдаў стратэгiчнай сыравiны. Адзiн з метадаў дасягнення гэтай мэты — выкарыстанне нацыянальных сепаратысцкiх i экстрэмiсцкiх рухаў для дэстабiлiзацыi непадкантрольных рэгiёнаў — так званы «кiраваны хаос». Прымяненне менавiта такiх тэхналогiй i назiраецца ў краiнах Паўночнай Афрыкi i Блiзкага Усходу, якiя перажылi або працягваюць перажываць «фiнiкавыя рэвалюцыi».

Адным з найбольш заўзятых прыхiльнiкаў гэтай дактрыны з'яўляецца былы дыпламат Стывен Ман. У сваiм дакладзе «Рэакцыя на хаос», з якiм ён выступiў у 1996 годзе на iнстытуцкай канферэнцыi, прысвечанай новаму сусветнаму парадку, Ман адзначыў: «У рэальнасцi мы заўсёды робiм захады для ўзмацнення хаосу, калi садзейнiчаем дэмакратыi, прасоўваем рыначныя рэформы i развiваем сродкi масавай iнфармацыi праз прыватны сектар».

2011 год стаў той знакавай часавай мяжой, калi пад выглядам рэвалюцыйных выбухаў фактычна адбыўся буйнамаштабны эканамiчны перадзел свету, дакладней кажучы, была здзейсненая спроба захопу прыродных рэсурсаў цэлага шэрагу паўночнаафрыканскiх i азiяцкiх краiн. У некаторых выпадках гэта ўдалося. I тут, дарэчы, будзе згадаць словы сусветна вядомага тэарэтыка i практыка рэвалюцыйнага руху Льва Троцкага: «Паўстанне — гэта не мастацтва. Паўстанне — гэта машына. Каб завесцi яе, патрэбныя спецыялiсты». Калi прыняць за аксiёму гэтае сцвярджэнне, то можна канстатаваць, што пераважная большасць сучасных сацыяльных катаклiзмаў, якiя прывялi да змены ўлады ў той цi iншай краiне, — гэта не стыхiйныя працэсы, а ўмела зрэжысiраваныя, адрэпецiраваныя i ўвасобленыя на палiтычнай сцэне спектаклi.

Практычны дапаможнiк Джына Шарпа «198 пунктаў негвалтоўнай барацьбы» лiчыцца галоўнай метадычкай такiх дзеянняў. Ён выйшаў у 1973-м, а першая змена рэжыму адбылася ўжо праз год у Партугалii. З тых часоў даследчыкi налiчваюць дзясяткi спроб такiх глабальных узрушэнняў. Як адзначаюць эксперты, «каляровыя рэвалюцыi» — не што iншае, як гвалтоўны захоп улады i яе ўтрыманне пад патранажам з-за мяжы. У вынiку краiна фактычна трацiць сваю самастойнасць i пераходзiць пад кiраванне iншых дзяржаў цi мiжнародных структур. Фактарам, якi значна палягчае ўмову ажыццяўлення «каляровай рэвалюцыi», з'яўляецца наяўнасць у краiне вострых унутраных праблем, якiя прыводзяць да крызiсу дзеючай улады. А ў выпадку, калi сiтуацыя знаходзiцца пад кантролем, для поспеху справы яе неабходна дэстабiлiзаваць. Далей — сцэнарый вядомы. Горкiя «фiнiкi» — наступствы «арабскай вясны» — таму яскравае пацвярджэнне.

Захар БУРАК

Фота з адкрытых крыніц

Загаловак у газеце: Горкiя фiнiкi

Выбар рэдакцыі

Памяць

Незвычайны лёс чэрыкаўскага падпольшчыка Івана Дзенісенкі

Незвычайны лёс чэрыкаўскага падпольшчыка Івана Дзенісенкі

Яго шлях — сведчанне таго, што подзвіг, ахвяраванне, Айчына — не пустыя словы.

Рэгіёны

Селішчынскі ФАП цяпер аказвае дапамогу па новым адрасе

Селішчынскі ФАП цяпер аказвае дапамогу па новым адрасе

У зоне абслугоўвання — дзесяць вёсак.