Вы тут

Малююць дзеці Беларусь


Конкурсы дзіцячага малюнка дапамагаюць юным мастакам з розных краін больш даведацца пра нашу краіну


Выстава дзіцячых малюнкаў на Купаллі ў Гервячай

Расказваючы пра жыццё ў суполцы “Крыніца” з літоўскай Клайпеды, у мінулым нумары мы згадалі пра конкурс “Я малюю Беларусь” (“Памятаць і любіць — значыць дзейнічаць” — ГР, 26.06.2020). “Напярэдадні Дня Незалежнасці Беларусі па ініцыятыве Рэспубліканскага Цэнтра нацыянальных культур (Мінск) беларускія грамадскія суполкі Літвы пры падтрымцы Амбасады Беларусі ў Літве зладзілі шэраг імпрэзаў, прысвечаных важнай даце, — напісаў у рэдакцыю Мікалай Логвін, кіраўнік суполкі. — Пад назвай “Я малюю Беларусь” прайшоў конкурс юных мастакоў. Ім апякуецца ў Літве Алена Забельская: намесніца старшыні савета Беларускіх грамадскіх арганізацый Літвы, настаўніца вільнюскай гімназіі імя Францішка Скарыны”.

У конкурсе паўдзельнічалі дзеці й падлеткі ад 3 да 18 гадоў з розных гарадоў Літвы. Спачатку падалі заяўкі, потым дасылалі малюнкі. Прымаліся й фотаздымкі работ: па электроннай пошце. А 5 чэрвеня паказальны ўрок жывапісу, прымеркаваны да важнай даты, у гарадскім Цэнтры нацыянальных культур у Клайпедзе правяла Аксана Юозайтэне: сяброўка суполкі “Крыніца”, мастачка й мастацтвазнаўца. Прычым не толькі дзеці з Клайпедскай беларускай нядзельнай школы “Верасок” былі на ўроку, а ўсе ахвочыя змаглі далучыцца да заняткаў, выказаць пры дапамозе фарбаў свае ўяўленні ды ўражанні (ездзяць на экскурсіі) ад суседняй краіны. Напярэдадні свята журы падвяло вынікі, абвясціла пераможцаў, якія атрымалі прызы. Па выніках конкурсу з малюнкаў зроблена экспазіцыя: здымак зроблены на Купаллі ў Гервячай (гл. стар. 4). Плануюць яе паказаць у розных месцах Літвы і ў Мінску.

Вячаслаў Ігнаценка — кіраўнік дзіцячай студыі

А вось у Кішынёве наш зямляк, вядомы мастак Вячаслаў Ігнаценка вядзе заняткі ў дзіцячай студыі. Яго выхаванцы паўдзельнічалі ў VІІ Міжнародным конкурсе дзіцячага малюнка “Сябруюць дзеці на планеце”. Яго ладзілі Мінадукацыі Беларусі, Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі, прадстаўніцтва ААН у Беларусі. “Адаслаў 20 малюнкаў 12 дзяцей, і мая выхаванка, Аляксандра Чэра — у прызёрах! — паведаміў Вячаслаў радасную вестку. — Нашай мастацкай студыі будзе у верасні чатыры гады. За гэты час дзеткі падраслі — як знешне, так і ў малюнках гэта відаць”.

Шлях праз мастацтва ў вялікі свет — напэўна, самы прыгожы.

Іван Іванаў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.