Вы тут

Мiнчанам прыйшлi жыроўкi з пераразлiкам за няякасную ваду ў чэрвенi


У канцы чэрвеня ў сiстэме цэнтральнага водазабеспячэння Мiнска здарыўся збой, з-за якога жыхары асобных раёнаў не мелi магчымасцi карыстацца пiтной вадой на працягу чатырох дзён. У сувязi з гэтым Мiнгарвыканкам прыняў рашэнне «Аб аплаце за паслугi водазабеспячэння i водаадвядзення (каналiзацыi)» за чэрвень 2020 года». Расказваем, якiя лiчбы павiнны былi атрымаць мiнчане ў лiпеньскiх жыроўках i куды звяртацца, калi засталiся пытаннi.


Фота: Аляксандр Ружачка, onliner.by

Нягледзячы на тое што якасная вада адсутнiчала ў некаторых раёнах Мiнска на працягу толькi чатырох дзён, пацярпелыя ад збою ў сiстэме не будуць плацiць за паслугу водазабеспячэння i каналiзацыi ўвогуле за ўвесь месяц. Гэта датычыцца жыхароў Маскоўскага, Фрунзенскага, часткi Ленiнскага, Цэнтральнага i Кастрычнiцкага раёнаў сталiцы.

Калi ласка, звяртайце ўвагу на паведамленнi аб аплаце жыллёва-камунальных паслуг, якiя ўжо атрымалi або атрымаеце днямi. У iх вы ўбачыце аб'ёмы паслуг халоднага водазабеспячэння i водаадвядзення (каналiзацыi) згодна з паказаннямi прыбораў улiку расходу вады. Пры гэтым у графе «Сума пераразлiку» сумы налiчэнняў абнулены, а ў графе «Вынiковая сума» за паслугу «Халоднае водазабеспячэнне i водаадвядзенне» значыцца сума ў памеры 0,00 рублёў.

— На працягу чатырох дзён мы рэкамендавалi мiнчанам злiваць ваду, i яе аб'ём не можа перавысiць максiмальны аб'ём, якi яны спажылi за ўвесь месяц. Больш за тое, гэта пакрые затраты мiнчан i на такую паслугу, як падаграванне вады, — адзначае начальнiк ЦРС «Водазбыт» Мiнскводаканала Наталля СУБОТКА. — Трэба адзначыць, што аб'ём гарачай вады быў уключаны ў агульны, i яго спажыўцы таксама не аплачвалi. А радок у паведамленнi «Гарачая вада» абазначае падаграванне вады, i гэту паслугу Мiнскводаканал нават не аказвае — гэта робiць другая юрыдычная асоба.

Як адзначыла спецыялiст, зняцце паказанняў трэба ажыццяўляць не пазней чым да апошняга дня каляндарнага месяца. Гэтыя паказаннi падаюцца для таго, каб разлiчыць плату за паслугi ў месяц, якi iдзе за месяцам зняцця паказанняў. Выходзiць, што спажывец у лiпенi аплачвае паказаннi лiчыльнiкаў, якiя ён заявiў у сiстэму АРIП да 30 чэрвеня.

Што ж датычыцца спажыўцоў, якiя не перадалi паказаннi прыбораў улiку, але раней заўсёды гэта рабiлi, дык для iх расход вады спецыялiсты разлiчылi па сярэднiм спажываннi за апошнiя два месяцы. Калi ж чалавек нiколi не падаваў паказаннi, то яго вызвалiлi ад аплаты 4,2 кубаметра вады. Менавiта такая норма прапiсана ў пастанове Саўмiна № 571 ад 12 чэрвеня 2014 года «Аб зацвярджэннi Палажэння пра парадак разлiкаў i ўнясення платы за жыллёва-камунальныя паслугi i платы за карыстанне жылымi памяшканнямi жыллёвага фонду». Ну а калi ў кватэры нават няма прыбораў улiку, то расход разлiчваўся з 260 лiтраў у суткi i 7,8 кубаметра на чалавека — такiя нормы ўстанавiў Мiнгарвыканкам.

Як адзначылi ў Мiнскводаканале, пералiк дамоў, дзе прысутнiчалi збоi ў сiстэме цэнтральнага водазабеспячэння, быў адпраўлены ў разлiкова-даведачныя цэнтры, якiя займаюцца разлiкам i налiчэннем платы за жыллёва-камунальныя паслугi. Поўны спiс дамоў можна знайсцi на сайце Мiнскводаканала. Калi ж у вас з'явяцца нейкiя пытаннi па пераразлiку, вы заўсёды можаце атрымаць падрабязную iнфармацыю па тэлефонах: +375 17 389 40 10, +375 17 389 42 98, +375 17 389 41 41.

Валерыя КIСЛАЯ

Загаловак у газеце: Куды звяртацца, калi засталiся пытаннi

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Конкурс прафесiйнага майстэрства WorldSkills Belarus 2020 прайшоў у Мiнску

Конкурс прафесiйнага майстэрства WorldSkills Belarus 2020 прайшоў у Мiнску

Конкурс прафесiйнага майстэрства WorldSkills Belarus 2020 прайшоў у Мiнску ў Індустрыяльным парку «Вялiкi камень» з грандыёзным размахам. 

Культура

У выдавецтве «Мастацкая лiтаратура» выйшла кнiга Аляксандра Радзькова «Мой фiзмат»

У выдавецтве «Мастацкая лiтаратура» выйшла кнiга Аляксандра Радзькова «Мой фiзмат»

Пра калег — настаўнiкаў, старэйшых таварышаў, паплечнiкаў распавядае доктар педагагiчных навук, прафесар матэматыкi, заслужаны дзеяч навукi Рэспублiкi Беларусь.

Грамадства

Тураўскі крыж упершыню будзе прадстаўлены 26 верасня

Тураўскі крыж упершыню будзе прадстаўлены 26 верасня

На свята Узнясення Крыжа Гасподняга, падчас вячэрняй службы ў Мінскім кафедральным саборы.