Вы тут

Агонь творчасці не стрымаць


Канцэрт “Беларускае Купалле”, які падрыхтавалі беларусы Даўгаўпілса, прайшоў у анлайн-­рэжыме


Гурт “Скарбніца” выступае ў Купальскім канцэрце

Традыцыйна ўжо на пачатку ліпеня беларусы Даўгаўпілса дораць гараджанам святочны канцэрт. Сёлета ж даўгаўпілскае Купалле прыйшлося перанесці ў інтэрнэт. 7 ліпеня 2020 года на платформе Youtube, на афіцыйнай старонцы Цэнтра беларускай культуры ў Facebook з’явіўся відэазапіс канцэрта. Вядома ж, праходзілі рэпетыцыі, узгадняўся рэпертуар, вырашаліся тэхнічныя пытанні. Урэшце творчыя калектывы збіраліся ў ЦБК для відэазапісу.

Не сакрэт: жывыя выступленні “адцвітаюць” хутчэй, чым Купальскія кветкі. Хоць, кажуць, нішто не губляецца ў Сусвеце, зберагаецца ў яго велізарнай энергаінфармацыйнай сістэме. А запісы выступленняў нашых артыстаў вы можаце й цяпер паглядзець. Выступалі ансамбль народнай песні “Купалінка”, дзіцячая студыя “Скарбніца”, танцавальны ансамбль “Лянок”, харавая капэла “Спадчына” ды вакальны ансамбль “Пралескі”. Хораша вяла імпрэзу, цікава расказваючы пра Купалле, кіраўніца ЦБК Жанна Раманоўская: у святочным строі з Купальскім вяночкам. Народныя найгрышы, любімыя песні й танцы, некаторыя Купальскія гульні (у прыватнасці, “Явар”) можна глядзець у рэжыме анлайн.

Для калектываў Цэнтра беларускай культуры запіс Купальскага канцэрта-2020 — святочная падзея. Гэтая імпрэза сабрала самадзейных артыстаў пасля працяглага каранціннага перапынку. Спадзяёмся, наша “Беларускае Купалле” прыйдзецца вам даспадобы. Паглядзець відэа можна на платформе Youtube: https://youtu.be/f4KuRtJLDe4.

Марыя Памецька, г Даўгаўпілс 

Ад рэдакцыі. Беларусы Даўгаўпілса яшчэ распачалі ў сацсетках праект “Беларускае інтэрнэт-Купалле”. Група ў Фэйсбуку https://www.facebook.com/groups/878708332615577. Глядзіце, слухайце, святкуйце. Далучайцеся! Жанна Раманоўская паведамляе: сёлета беларусы Даўгаўпілса Купалле для латышоў зрабілі, у Клайпедзе на Купаллі пабылі, свой канцэрт анлайн зладзілі ды акцыю запусцілі, у Вентспілсе ў Купаллі паўдзельнічалі... Што ж: гуляць дык гуляць!

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.