Вы тут

Пекінскія беспілотнікі


У кітайскай сталіцы дадаткова выдзелілі 52 шашы для тэставання беспілотных аўтамабіляў, каб паскорыць развіццё тэхналогій аўтаномнага кіравання, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


motor.ru

Дарогі агульнай працягласцю больш чым 215 кіламетраў размешчаны на тэрыторыі плошчай больш за 100 кв. км у навуковым гарадку «Чжунгуаньцунь» ў пекінскім раёне Хайдзянь на поўначы горада, паведаміла мясцовая адміністрацыя. Плануецца, што да канца 2020 года тут з’явіцца яшчэ больш дарог для выпрабавання беспілотных аўтамабіляў.

У сакавіку 2018 года гарадскія ўлады выдзелілі 33 дарогі агульнай працягласцю 105 км для тэставання беспілотных аўтамабіляў у раёнах Дасін, Шуньі і Хайдзянь. Усе яны размешчаны за межамі пятага транспартнага кольца — далёка ад густанаселеных раёнаў кітайскай сталіцы.

Па стане на канец мінулага года, у Пекіне для тэставання аўтабеспілотнікаў была выдзелена 151 дарога. Іх агульная працягласць перавысіла 500 км. У адпаведнасці з муніцыпальным планам, да 2022 года прастору для выпрабаванняў інтэлектуальных транспартных сродкаў з выхадам у інтэрнэт у Пекіне павялічыцца да 500 кв. км, давёўшы агульную працягласць прызначаных для гэтай мэты дарог да 2000 кіламетраў.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

«Ураджайны» тэст

Надыходзіць жнівень — самы ўраджайны, працоўны, смачны час. І наш чарговы тэст менавіта пра ўраджай і ўсё, што з ім звязана.

Грамадства

Лета выходзіць на фінішную прамую! Чаго чакаць ад надвор'я ў жніўні? Прагноз ад Дзмітрыя Рабава

Лета выходзіць на фінішную прамую! Чаго чакаць ад надвор'я ў жніўні? Прагноз ад Дзмітрыя Рабава

У жніўні цяпла будзе ўдосталь, але без дажджу і маланкі не абыдзецца.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

КАЗЯРОГ. На гэтым тыдні будзе карыснае ўменне аналізаваць сітуацыю і паводзіны людзей і рабіць правільныя высновы. Паспрабуйце быць гранічна сумленнымі з самімі сабой, зніміце ружовыя акуляры. Цяпер пажадана не эпаціраваць навакольных экстравагантнасцю і рэзкімі развагамі. 

Грамадства

Адзін дзень у Вязынцы: вандруем разам са «Звяздой» па Беларусі

Адзін дзень у Вязынцы: вандруем разам са «Звяздой» па Беларусі

У летні час так хочацца на мора, ці, хоць бы ў падарожжа...