Вы тут

Гран-пры конкурсу маладых выканаўцаў на «Славянскім базары ў Віцебску» застаўся ў Беларусі


Учора ў Віцебску завяршыўся 29-ы міжнародны фестываль мастацтваў і вырашылася галоўная інтрыга творчага спаборніцтва — конкурсу маладых выканаўцаў. Гран-пры, спецыяльны прыз «Ліра» і грашовую прэмію ў памеры 20 тысяч долараў па рашэнні прафесійнага журы атрымаў прадстаўнік Беларусі Раман Волазнеў.


Раман Волазнеў.

У першым туры конкурсу Раман выканаў беларускамоўную песню «Свяча», якую напісаў сам на верш Максіма Багдановіча, а ў туры «Сусветны хіт» — Autumn Leaves (гэту кампазіцыю і каверы на яе запісвалі на розных мовах папулярныя выканаўцы па ўсім свеце, у тым ліку Іў Мантан, Даліда, Дэміс Русас, Ігі Поп і іншыя). У выніку ён набраў 134 балы; столькі ж атрымала прадстаўніца Украіны Эліна Івашчанка, якой у выніку журы прысудзіла першую прэмію конкурсу «Віцебск-2020». Лаўрэатам другой прэміі стала Караліна Лында з Літвы, а трэцюю падзялілі паміж сабой Івона Одзіцкі (Боснія і Герцагавіна) і Хансултан (Казахстан).

Ангеліна Ламака.

Нагадаем, што і галоўная ўзнагарода дзіцячага міжнароднага конкурсу таксама засталася ў Беларусі — Гран-пры заваявала Ангеліна Ламака. Аналагічны вынік на «Славянскім базары ў Віцебску» нашы артысты паказвалі ажно 15 год таму, у 2005-м, калі трыумфатаркамі абодвух конкурсаў сталі Паліна Смолава і Ксенія Сітнік.

Вікторыя ЗАХАРАВА

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.