Дзе: Мінскі Планетарый, вул. Фрунзэ, 2; planetarium.by
Калі: па 26 ліпеня
Колькі каштуе: 4,80 BYN — дарослы, 4 BYN — дзіцячы
Начное неба, прыгожае і загадкавае, было тэмай апавяданняў, старажытных міфаў і выклікала ў нас трапятанне з пачатку часоў. Жаданне зразумець Сусвет, магчыма, з’яўляецца самым старажытным інтэлектуальным вопытам, што раздзялялі людзі. І ўсё ж, толькі нядаўна мы пачалі па-сапраўднаму разумець наша месца ў неабдымным космасе. Мы запрашаем вас на шоу «У глыбіні Сусвету», каб распавесці вам пра гэтыя шляхі нябесных адкрыццяў — ад тэорый старажытнагрэцкіх астраномаў да самых вялікіх сучасных тэлескопаў.
Рэжысёрам фільма стаў малады кінематаграфіст Тэафаніс Н. Мацопулас. Вы зможаце атрымаць асалоду ад пышнасці розных светаў Сонечнай сістэмы і апантанай лютасці Сонца пад маштабны саўндтрэк нарвежскага кампазітара Джоана Б. Монала. Затым вы пакінеце наш дом, каб рушыць у каляровыя калыскі і месцы гібелі зорак, і далей, за межы Млечнага шляху, да неверагоднай бязмежнасці мірыядаў галактык. На шляху вы даведаецеся пра гісторыю астраноміі, вынаходства тэлескопа і сучасныя гіганцкія тэлескопы, якія працягваюць вывучаць глыбіні Сусвету.
Дзе: г. Мінск
Калі: 23 ліпеня, 22:00
Колькі каштуе: 12 BYN
Змрочныя алеі, якія вядуць да старадаўняй сядзібы, руіны старадаўніх млыноў і злавесныя цені, тапельніца і расстрэлы НКУС, старасвецкія інтрыгі і банкрут маёнтка, наступствы ўрагану і хор жаб у сажалцы — усё, што вам было трэба гэтым выдатным ліпеньскім вечарам!
Расклад:
Кантакты для запісу ў групу:
Дзе: Галерэя ДК, г. Мінск, вул. Герцэна, 2А
Калі: 25 ліпеня, 20:00
Колькі каштуе: папярэдні запіс абавязковы, +375445588585
Светапогляд геданіста — гэта ж і пра каханне: да жыцця, да новага, да іншых, да сябе.
Геданізм у мастацтве паняцце складанае і неаднароднае. Зразумела, найбольш відавочнымі здаюцца яго візуальныя праявы — пачуццёвыя, эратычныя матывы. Але геданізм — гэта яшчэ і ўніверсальны прынцып адносіны да жыцця, дзе духоўныя матывацыі граюць значную ролю. Геданічныя тэндэнцыі могуць выяўляцца як у сукупнасці сваіх агульных рыс, так і ў некаторых элементах асобных твораў.
У новай лекцыі Марыяны Сухавей @artagoni прааналізуеце геданічныя тэндэнцыі ў паказе розных сцэн старымі майстрамі.
Пагаворыце аб цудоўных фавістах і іх радасцях жыцця. Разбярэцеся, як звязаны Маціс і французскае «галантнае стагоддзе». Успомніце святло імпрэсіяністаў і іх імкненні да задавальнення. Арганатары не абмінулі ўвагай і грэкаў, і прэрафаэлітаў і многіх іншых!
«Прырода паставіла чалавека пад уладу двух суверэнных уладароў: пакуты і радасці. Яны паказваюць, што нам рабіць сёння, і яны вызначаюць, што мы будзем рабіць заўтра».
Дык чаму б не паспрабаваць пазбягаць болю і не аддацца ва ўладу праўдзівага мастацтва?!
Дзе: vakhtangov.ru
Калі: па 29 ліпеня
Колькі каштуе: бясплатна
31 мая тэатр завяршыў свой перад’юбілейны 99 сезон, які нечакана перапыніўся з-за пандэміі і які стаў за ўсю амаль стогадовую гісторыю Вахтангаўскага тэатра самым кароткім. І хоць лета — час адпачынкаў, а ў тэатры, па традыцыі, праводзяцца рамонтныя работы, ён, хай і ў рэжыме online, застаецца з вамі і працягвае трансляцыі спектакляў.
Вахтангаўскі тэатр неаддзельны ў сваёй творчасці ад векавой айчыннай культуры і, разам з тым, ён глядзіць у заўтрашні дзень, застаючыся верным запавету свайго заснавальніка, выбітнага рэжысёра Яўгена Вахтангава — жыць праблемамі сучаснасці.
Тэатр Вахтангава — гэта спалучэнне яркай формы і глыбокага зместу, гэта жанравая разнастайнасць, ад класічнай трагедыі да гарэзнага вадэвіля; гэта выдатная трупа.
У маладым запале яго артыстаў і рэжысёраў (карыфеяў і навабранцаў), у імкненні разабрацца ў складаных маральных праблемах, абуджаючы ў няпросты сённяшні час добрыя глядацкія пачуцці, у шматкаляровай тэатральнасці і заключаны сакрэт творчага даўгалецця тэатра.
Дзе: collections.madmuseum.org
Калі: у любы час
Колькі каштуе: бясплатна
Музей мастацтваў і дызайну (MAD), які базуецца ў Манхэтэне, Нью-Ёрк, збірае, адлюстроўвае і інтэрпрэтуе аб’екты, якія дакументуюць сучасныя і гістарычныя інавацыі ў рамяство, мастацтва і дызайн.
Дзе: rusimp.su
Калі: па 22 жніўня
Колькі каштуе: бясплатна
Дзе: bulbashbar.by
Калі: пастаянная экспазіцыя
Колькі каштуе: бясплатна
«Вуліца Зыбіцкая — сімвал горада, яго турыстычны і тусовачны цэнтр. У мінулым годзе на майскія святы Мінск трапіў у топ-3 гарадоў для наведвання расійскімі турыстамі з суседніх краін, у гэтым годзе яго вуліцы пустыя», — распавялі арганізатары праекта.
Зараз на Online Зыбіцкай 24/7 працуюць кактэйль-бар «Bar Duck», бар «Курылка», лаўндж-бар «Чайны п’яніца» і гастрабар «Палугар». У кожнай установы па 10 асабістых пакояў для сустрэч у звыклай для наведвальнікаў атмасферы.
Можна далучыцца да размовы з незнаёмцамі за віртуальнай барнай стойкай, наведаць анлайн-івэнт ці забраніраваць «столік» толькі на сваю кампанію — у кожнай установе пакоі № 8—№ 10 прызначаныя для асабістых сустрэч, у колькасці не больш за 4 чалавекі. Распавесці сябрам, у якім бары вы затрымаліся, можна пры дапамозе адмысловых спасылак-запрашэнняў.
Дзе: г. Мінск, вул. Куйбышава, 45/пр-т Машэрава, 11
Калі: кожны дзень, 12:00-23:00
Колькі каштуе: 8 BYN
Месца, дзе можна пагрузіцца ў атмасферу гарадскога чылаўту, паслухаць музыку, наведаць лекцыі і майстар-класы або паглядзець кіно на вялікім экране.
Там ёсць фотазоны і арт-аб’екты, канцэрты і фестывалі, лекцыі і майстар-класы, кінапаказы і канцэртныя паказы.
На пляцоўцы размешчаны 15 фуд-поінтаў з гастранамічнымі сэтамі па адзінай цане — 8 BYN.
Уваход вольны.
Дзе: Мемарыяльны музей-майстэрня Заіра Азгура, г. Мінск, вул. Азгура, 8
Калі: кожную сераду і пятніцу, 22:00
Колькі каштуе: 7 BYN
Ва ўнутраным дворыку Музея-майстэрні З.І. Азгура працягваюцца сезонныя кінапаказы пад адкрытым небам у межах праекта Cinemascope #shhh.
Адметнай асаблівасцю праекта з’яўляецца выкарыстанне спецыяльных бесправадных навушнікаў, якія працуюць на радыёчастаце. Дзякуючы гэтай тэхналогіі, паказы праходзяць у бясшумным рэжыме і арганічна ўпісваюцца ў існуючае гарадское асяроддзе, не парушаючы спакой жыхароў навакольных дамоў.
Пачатак паказаў а 22:00 (уваход у дворык з 21:40).
Паказы праходзяць пад адкрытым небам, рэкамендуецца браць з сабой цёплую вопратку, пледы. У выпадку дажджу паказы будуць перанесены ў Скульптурную залу музея. У сувязі з агульнай неспрыяльнай эпідэміялагічнай абстаноўкай пры ўваходзе ў памяшканне арганізатары просяць наведвальнікаў апранаць ахоўныя маскі.
Бесправадныя навушнікі можна атрымаць на ўваходзе ў панадворак пры прад’яўленні білета. Напрыканцы сесіі яны падлягаюць вяртанню. Навушнікі падвяргаюцца дэзінфекцыі пасля кожнага выкарыстання.
Усе фільмы ў межах праекта #shhh дэманструюцца на мове арыгіналу з рускімі субтытрамі.
Для смуглявага, з нетыповай для Беларусі знешнасцю трактарыста-машыніста КУСГП «Вялікадолецкае» Ушацкага раёна Ра Вутха наша краіна даўно с
На прасторах яе вялікасці кнігі.