Вы тут

Міхаіл Страпко: Ёсць нагода ганарыцца малой радзімай і краінай у цэлым


Міхаіл СТРАПКО, дырэктар ААТ «Відамлянскае» Камянецкага раёна, старшыня Брэсцкага абласнога аграпрамысловага саюза: 


— У нас поўным ходам ідзе ўборка збожжавых. Гэта зараз галоўны клопат аграрыяў. У цэлым, я б сказаў, настрой вясковых працаўнікоў пазітыўны: мы жывём, працуем, ганарымся сваёй краінай. 

«Відамлянскае» — адна з самых буйных гаспадарак у раёне. Зараз у склад сельгаспрадпрыемства ўваходзіць 39 вёсак, якія аб’яднаны ў тры сельсаветы. На сваёй тэрыторыі мы маем школы, дзіцячыя садкі, шэраг устаноў культуры і аховы здароўя. І ніколі не лічылі гэтыя аб’екты «чужымі» для гаспадаркі, бо там вучацца, лечацца, адпачываюць нашы працаўнікі, а таксама іх бацькі і дзеці. Мы не забываем ветэранаў калгаснай вытворчасці, заўсёды іх падтрымліваем перад святамі і памятнымі датамі. Літаральна нядаўна віншавалі з 70-годдзем былую трактарыстку Галіну Васільеўну Іванюк. Лічу гэта важным як для саміх ветэранаў, так і для маладых членаў калектыву, якія вучацца шанаваць традыцыі ды паважаць старасць. 

Сёння многа можна сказаць пра жыццё сучаснай вёскі на нашым прыкладзе. Галоўнае, што ў людзей ёсць магчымасць працаваць, будаваць жыллё, ствараць дабрабыт уласных сем’яў. Пра апошняе сведчыць эканамічны стан гаспадаркі. Напрыклад, па выніках чэрвеня сярэдняя зарплата працаўнікоў перавысіла 1000 рублёў. Значыць, нашы земляробы, жывёлаводы могуць спакойна вучыць дзяцей, разлічвацца па крэдытах, планаваць пакупкі і адпачынак. А для таго, каб жыццё было камфортным у сельскіх населеных пунктах, вялікая работа праводзіцца па добраўпарадкаванні, і адкрытае акцыянернае таварыства заахвочвае гэтую дзейнасць. Мы заўсёды прысутнічаем на святах нават самых маленькіх вёсак і не толькі ў якасці спонсараў узнагарод за прыгожы падворак, знаходзім магчымасць адзначыць перад землякамі сваіх лепшых працаўнікоў. Таксама выдзяляем сродкі на добраўпарадкаванне цэнтральнай сядзібы — аграгарадка Відамля, — а таксама кожнай фермы, кожнага мехдвара. Калі чалавек штодня працуе ў атмасферы парадку і камфорту, у яго будзе лепшы настрой і з’явіцца дадатковая нагода ганарыцца малой радзімай. 

Запісала Святлана ЯСКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.