Вы тут

Сёння запускаецца мабільная праграма «Галасую!»


Сёння запускаецца мабільная праграма «Галасую!» Бясплатны сэрвіс, распрацаваны актывістамі БРСМ, дапаможа ўсім выбаршчыкам вызначыць адрас свайго ўчастка, назву будынка, у якім ён знаходзіцца, а таксама кантактны тэлефон. Акрамя таго, на асобнай старонцы можна будзе азнаёміцца з біяграфіямі ўсіх кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь.


У праграме рэалізавана функцыя «Пракласці маршрут», якая перанакіроўвае карыстальнікаў у Google або Yandex maps і знаходзіць найбольш зручны для іх маршрут пешшу, на таксі, грамадскім транспарце або асабістым аўтамабілі. Таксама ёсць блок «Навіны», у якіх можна знайсці актуальную інфармацыю з раздзела «Палітыка». Распрацоўшчыкі — студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі Вадзім Уладымцаў, Ягор Голубеў і Юрый Скробат — дадалі магчымасць і зваротнай сувязі. Сэрвіс даступны як для карыстальнікаў Androіd, так і для прыхільнікаў іOS. Дарэчы, ёсць і яго камп'ютарная версія ў выглядзе сайта.

Па завяршэнні выбарачнай кампаніі праграма працягне сваю дзейнасць ужо ў новым фармаце пад назвай «Мой дэпутат». Зацікаўленыя змогуць знайсці неабходную інфармацыю пра кожнага дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі: іх біяграфіі, графікі прыёму, кантактныя тэлефоны ды іншае.

Дар'я ШЛАПАКОВА

Прэв’ю: pixnio.com

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.