Вы тут

24 ліпеня ў пунктах правядзення ЦТ распачнецца выдача сертыфікатаў


Для іх атрымання абітурыент павінен звярнуцца ў тую навучальную ўстанову, на базе якой здаваў дысцыпліны ЦТ. Згодна з Палажэннем аб парадку арганізацыі і правядзення цэнтралізаванага тэсціравання, абітурыент атрымлівае сертыфікат асабіста пры прад'яўленні арыгінала пашпарта і пропуска з адзнакай «Тэсціраванне прайшоў». Сертыфікат выдаецца абітурыенту пад роспіс, а пропуск у яго забіраюць. У выпадку страты пропуска абітурыент падае заяву аб выдачы сертыфіката без прад'яўлення пропуска.


Калі абітурыент па ўважлівай прычыне не можа атрымаць сертыфікат ці яго дублікат асабіста, гэта можа зрабіць законны прадстаўнік непаўналетняга абітурыента (хтосьці з яго бацькоў або апекуноў) пры прад'яўленні: арыгінала пашпарта законнага прадстаўніка; дакумента, які пацвярджае статус законнага прадстаўніка (пасведчанне аб нараджэнні); копіі пашпарта абітурыента, заверанай натарыяльна.

Таксама сертыфікаты можа забраць прадстаўнік абітурыента пры прад'яўленні: арыгінала свайго пашпарта; даверанасці, заверанай натарыяльна або ўпаўнаважанай асобай; копіі пашпарта абітурыента, заверанай натарыяльна.

Паколькі сертыфікат — вельмі важны афіцыйны дакумент, правяраць дакладнасць яго афармлення, у прыватнасці, напісанне прозвішча, імя і імя па бацьку, трэба неадкладна, інакш праблемы абавязкова ўзнікнуць ужо пры падачы дакументаў у прыёмную камісію. Сертыфікат з несапраўднымі звесткамі падлягае замене.

У тым выпадку, калі абітурыент сапсаваў або страціў сертыфікат (а такія выпадкі здараюцца кожны год), апошні могуць замяніць. Для гэтага трэба звяртацца ў Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў.

Для атрымання дубліката сертыфіката падаюцца наступныя дакументы: пашпарт ці іншы дакумент, які сведчыць асобу; заява з указаннем прычыны атрымання дубліката сертыфіката; сапсаваны сертыфікат ці даведка з установы адукацыі ў выпадку, калі паміж навучэнцам і ўстановай вышэйшай ці сярэдняй спецыяльнай адукацыі былі датэрмінова спынены адукацыйныя адносіны, аб'ява аб згубленым сертыфікаце ў газеце. Дублікат выдаецца на працягу пяці дзён з моманту падачы адпаведнай заявы.

У выпадку замены дакумента, які сведчыць асобу, у перыяд паміж датай рэгістрацыі ў якасці абітурыента і датай выдачы сертыфіката апошні павінен афармляцца ў адпаведнасці з данымі новага дакумента, які сведчыць асобу.

Тыя, хто праходзіў тэсціраванне ў рэзервовыя дні, змогуць атрымаць сертыфікаты з 29 ліпеня.

Не выдадзеныя абітурыентам сертыфікаты захоўваюцца ў пунктах правядзення ЦТ да канца каляндарнага года, які ідзе за годам здачы ЦТ.

Надзея НІКАЛАЕВА

Фота Ганны ЗАНКАВІЧ

Загаловак у газеце: Згубіў сертыфікат? Звяртайся па дублікат!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».