Вы тут

У Слуцку практычна вырашана пытанне забеспячэння жыллём шматдзетных сем'яў


Трыццаць дзевяць кватэр атрымалi шматдзетныя сем'i ў Слуцку. 40-кватэрны дом пабудавалi спецыяльна для тых бацькоў, якiя выхоўваюць трох i больш дзяцей. Пяцiпавярховiк знаходзiцца ў маладым i перспектыўным мiкрараёне Чэхава. У доме толькi двухпакаёвыя i трохпакаёвыя кватэры. Ключы ад новага жылля навасёлам уручыў намеснiк старшынi Мiнаблвыканкама Iван Маркевiч.


Жыллё будавалася з улiкам сучасных тэндэнцый. Кожны жыхар можа зрабiць рамонт на свой густ — падабраць шпалеры, вырашыць, у якiх колерах i тонах аформiць пакоi, устанавiць хатняе абсталяванне.

Старшыня Слуцкага райвыканкама Андрэй Янчэўскi адзначыў, што паўтара года таму кiраўнiк дзяржавы даў даручэнне, каб шматдзетныя сем'i не стаялi ў чарзе больш за год з моманту пастаноўкi на ўлiк. У Слуцку гэтае даручэнне практычна выканалi. З пачатку года атрымалi жыллё 139 сем'яў. Да канца 2020-га будуць забяспечаны сваiм кутком яшчэ 290.

— Як толькi сям'я прыходзiць у райвыканкам для пастаноўкi на ўлiк, атрымлiвае статус шматдзетнай, мы адразу ж накiроўваем яе на будаўнiцтва жылля. Яна не чакае не тое што год — нi дня, — падкрэслiў Андрэй Янчэўскi.

Iван Маркевiч дадаў, што ўсяго на Мiншчыне налiчваецца 18 500 шматдзетных сем'яў, у паляпшэннi жыллёвых умоў маюць патрэбу 8500. З кожным годам iх колькасць павялiчваецца. А гэта значыць, што галоўны рухавiк шматдзетнай сям'i — жыллё.

Варта адзначыць, што апошнiм часам у Слуцку квадратныя метры ўзводзяцца актыўна. I не толькi для шматдзетных. Цяпер забудоўваецца другая частка мiкрараёна Чэхава. Тут мяркуецца ўзвесцi шэсць дамоў для трохсот сем'яў.

У 2021 годзе пачнецца будаўнiцтва сямi дамоў на 530 кватэр каля вулiцы Барысаўца, дзе раней быў пустыр. Плануецца, што стаянкi тут будуць размешчаны не ўнутрыдамавой тэрыторыi, а ўздоўж вулiц. У дварах уладкуюць дзiцячыя, спартыўныя пляцоўкi, веласiпедныя дарожкi.

Дададзім, што ў Слуцку шмат увагi ўдзяляюць i ўзвядзенню дамоў у раёне iндывiдуальнай забудовы.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Прэв’ю: sn.ria.ru

Загаловак у газеце: Наваселле для шматдзетных

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.