Вы тут

У дзiцяча-юнацкай спартыўнай школе Акцябрскага раёна цяпер ёсць уласны тэнiсны корт


Летась на тэрыторыi ўстановы была ўладкавана пляцоўка для хакея i фiгурнага катання. Аднак у сувязi з умовамi надвор'я сёлетняй зiмой апрабаваць яе не атрымалася: з-за плюсавых тэмператур коўзанку не змаглi залiць. А нядаўна вырашылi з максiмальнай аддачай выкарыстаць пляцоўку ў летнi час i даць новы iмпульс развiццю сямейнага спартыўнага руху ў Акцябрскiм раёне. Прастору пераабсталявалi ў тэнiсны корт. Памер яе — 20 на 40 метраў.


Напракат можна ўзяць ракеткi для гульнi ў вялiкi тэнiс i мячыкi. У школе падкажуць правiлы, пракансультуюць па ўсiх тэхнiчных нюансах.

У дзiцяча-юнацкай спартыўнай школе падкрэслiлi, што гаворка не пра прафесiйны ўзровень гульнi ў вялiкi тэнiс, а пра аматарскi. Але не выключана, што для кагосьцi корт у Акцябрскiм можа стаць пляцоўкай для старту ў вялiкi спорт.

Увогуле ж у мясцовай дзiцяча-юнацкай спартыўнай школе адкрыты тры аддзяленнi: грэка-рымскай барацьбы, лёгкай атлетыкi i бокса. У iх займаюцца 130 юных спартсменаў.

Таксама ў ДЮСШ створаны ўсе ўмовы для актыўнага падтрымання здаровага спосабу жыцця. Акцэнт зроблены ў тым лiку на арганiзацыю сямейнага спорту.

У спектры паслуг — наведванне трэнажорнай, спартыўнай i барцоўскай зал, гульня ў бiльярд, настольны тэнiс, паслугi фiтнесу, аздараўленчае плаванне, саўна. Можна таксама ўзяць напракат турыстычны iнвентар.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Загаловак у газеце: ​Кузня будучых першых ракетак

Выбар рэдакцыі

Культура

Акцёр РТБД — пра прызванне, ахвяры дзеля ролі і місію тэатра

Акцёр РТБД — пра прызванне, ахвяры дзеля ролі і місію тэатра

«Я разумеў, які цяжкі матэрыял трэба будзе ўвасобіць на сцэне».

Гараскоп на тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Цяльцам лепш не прымаць паспешлівых рашэнняў.

Спорт

Галоўны дырэктар Дырэкцыі тэлеканала «Беларусь 5» распавёў «Звяздзе», чым жыве «спартыўны холдынг»

Галоўны дырэктар Дырэкцыі тэлеканала «Беларусь 5» распавёў «Звяздзе», чым жыве «спартыўны холдынг»

«Галоўная задача „Беларусь 5“ — паказваць беларускаму гледачу беларускі спорт».