Вы тут

Спартыўная краiна — здаровая нацыя


За гады незалежнасцi Беларусь трывала замацавалася сярод лiдараў мiжнароднага алiмпiйскага руху i ўваходзiць у дваццатку наймацнейшых спартыўных дзяржаў свету. Спорт у нашай краiне выконвае цэлы шэраг сацыяльна значных мiсiй. Гэта фундамент здароўя нацыi, школа мужнасцi i таварыства, кузня найлепшых чалавечых якасцяў, адна з найважнейшых формаў выхавання юнага пакалення.


Здаровы спосаб жыцця — вiзiтоўка Беларусi

Здароўе людзей, развiццё фiзiчнай культуры i спорту абвешчаны ў Беларусi прыярытэтным кiрункам сацыяльнай палiтыкi. Пытаннi арганiзацыi фiзкультурна-аздараўленчай работы з насельнiцтвам i развiццё масавага спорту знаходзяцца ў цэнтры ўвагi Прэзiдэнта. Па статыстыцы, больш за 2 мiльёны беларусаў сiстэматычна займаюцца фiзiчнай культурай i спортам, а гэта звыш 22 % ад агульнай колькасцi насельнiцтва. Штогод у краiне для прыхiльнiкаў здаровага спосабу жыцця праводзiцца каля 22 тысяч спартыўных мерапрыемстваў. Традыцыйнымi ўжо сталi фiзкультурна-спартыўныя спаборнiцтвы «Беларуская лыжня», Усебеларускае фiзкультурна-спартыўнае свята, прысвечанае Дню Незалежнасцi, Мiнскi паўмарафон i iншыя мерапрыемствы. Адроджана сiстэма рэспублiканскiх галiновых спартакiяд. Штогод у краiне праводзiцца больш за 100 турнiраў для дзяцей i падлеткаў, у тым лiку рэспублiканскiя спаборнiцтвы па футболе «Скураны мяч», па гандболе «Iмклiвы мяч», па бiятлоне, лыжных гонках i стральбе з пнеўматычнай зброi «Снежны снайпер», а таксама агульнанацыянальны хакейны турнiр на прызы Прэзiдэнцкага спартыўнага клуба «Залатая шайба».

Асаблiвая ўвага звяртаецца на ўдасканаленне фiзiчнага выхавання дзяцей i моладзi. Па ўсёй краiне для iх арганiзуюцца падлеткавыя спартыўныя клубы. У Беларусi працуюць навучальныя цэнтры для падрыхтоўкi прафесiйных спартсменаў, у тым лiку Беларускi дзяржаўны ўнiверсiтэт фiзiчнай культуры, вучылiшчы алiмпiйскага рэзерву, спецыялiзаваныя школы алiмпiйскага рэзерву, дзiцяча-юнацкiя спартыўныя школы. Падрыхтоўку юных спартсменаў ажыццяўляюць 464 арганiзацыi фiзiчнай культуры i спорту, у тым лiку 11 сярэднiх школ-вучылiшчаў алiмпiйскага рэзерву i 453 спецыялiзаваныя вучэбна-спартыўныя ўстановы. У названых арганiзацыях праходзяць спартыўную падрыхтоўку каля 160 тысяч юных спартсменаў.

Усяго ж будучых спартсменаў рыхтуюць па 28 алiмпiйскiх вiдах спорту i 36 вiдах, якiя не ўваходзяць у праграму галоўных стартаў чатырохгоддзя. Дарэчы, за ўсю гiсторыю незалежнай Беларусi 280 ураджэнцаў нашай краiны сталi чэмпiёнамi свету i Еўропы ў многiх вiдах спорту.

Важная роля ў стварэннi неабходных умоў для развiцця спорту ў Беларусi, падтрымцы пачаткоўцаў, перспектыўных маладых спартсменаў належыць Прэзiдэнцкаму спартыўнаму клубу. З 2005 года ён стаў арганiзатарам i партнёрам больш чым 150 мiжнародных турнiраў. Зрабiлiся стыпендыятамi клуба, а гэта значыць атрымалi добрую матэрыяльную дапамогу, звыш тысячы спартсменаў i трэнераў Беларусi, якiя прадстаўляюць больш за 40 вiдаў спорту.

Аб'екты для спорту i здароўя

Сёння ў Беларусi культывуецца звыш 130 вiдаў спорту. Спартсмены ўсiх гэтых вiдаў маюць умовы для правядзення трэнiровак i спаборнiцтваў. Прэзiдэнт краiны i Нацыянальнага алiмпiйскага камiтэта Аляксандр Лукашэнка з першых дзён сваёй дзейнасцi на пасадзе кiраўнiка дзяржавы i НАК адным з прыярытэтных кiрункаў вызначыў будаўнiцтва ва ўсiх рэгiёнах краiны спартыўных устаноў, у якiх маглi б не толькi трэнiравацца i спаборнiчаць прафесiйныя спартсмены, але i займацца спортам з карысцю для здароўя ўсе, хто пажадае.

Пiк пабудовы спартыўных аб'ектаў прыпаў на 2004—2014 гады. Штогод у сярэднiм па краiне адкрываецца да 30 новых залаў,
чатырох плавальных басейнаў, 37 спартыўных
пляцовак. З умацаваннем матэрыяльна-тэхнiчнай базы спартыўнае жыццё ў краiне атрымала новы магутны iмпульс. Сёння ў Беларусi функцыянуе больш за 23 тысячы фiзкультурна-спартыўных збудаванняў (у тым лiку больш за 25 буйных комплексаў). У iх лiку — каля 150 стадыёнаў, 340 басейнаў (разам з мiнi-басейнамi — больш за 900), 55 спартыўных манежаў, 4517 спартыўных залаў, 36 спартыўных збудаванняў са штучным лёдам. Кожны абласны цэнтр Беларусi мае ўласны палац спорту i крытую лядовую пляцоўку. Усё больш буйных аб'ектаў будуецца ў рэгiёнах. За апошнiя гады ўведзены ў эксплуатацыю фiзкультурна-аздараўленчыя комплексы ў Беразiне, Барысаве, Стоўбцах, Чэрвенi, Брэсце, Столiне, у гарадскiм пасёлку Краснаполле Магiлёўскай вобласцi, пасёлку Раубiчы Мiнскай вобласцi; спартыўны комплекс для гульнявых вiдаў спорту з лыжаролернай трасай у Оршы; стадыёны ў Баранавiчах, Лiдзе i iншыя збудаваннi. Грамадзяне атрымалi рэальную магчымасць умацоўваць сваё здароўе, павялiчваць фiзiчны i духоўны патэнцыял, удасканальваць спартыўнае майстэрства.

Для прафесiйных спартсменаў i аматараў у Беларусi нямала спартыўных комплексаў сусветнага класа. Сярод iх — РЦАП па зiмовых вiдах спорту «Раўбiчы», РЦАП «Стайкi», РЦАП коннага спорту i конегадоўлi ў Ратамцы, вяслярныя каналы ў Брэсце i Заслаўi, гарналыжны комплекс-курорт «Лагойск», Рэспублiканскi гарналыжны цэнтр «Сiлiчы», шматфункцыянальныя спартыўна-вiдовiшчныя комплексы «Мiнск-Арэна» i «Чыжоўка-Арэна», Палац спорту «Уручча». Важна, што гэтыя аб'екты з'яўляюцца запатрабаванымi.

Перамогi як iмiдж дзяржавы

Адным з кiрункаў дзейнасцi спартыўнай галiны, якi развiваецца вельмi дынамiчна, сталi прыцягненне i арганiзацыя правядзення на тэрыторыi Беларусi найбуйнейшых мiжнародных спартыўных спаборнiцтваў. Толькi за апошнi час адбылiся такiя буйныя спартыўныя мерапрыемствы, як чэмпiянаты свету па хакеi, веласiпедным спорце на трэку, летнiм бiятлоне, тайландскiм боксе, паўэрлiфтынгу, чэмпiянаты Еўропы па мастацкай гiмнастыцы, самба, боксе, iндархакеi, шахматах i многiя iншыя мiжнародныя спаборнiцтвы. Адным з самых яркiх спартыўных мерапрыемстваў мiнулага года ў свеце сталi II Еўрапейскiя гульнi, якiя прымаў Мiнск. Усе гэтыя турнiры былi арганiзаваны на высокiм узроўнi, што адзначана сусветнай спартыўнай грамадскасцю, а гэта вельмi спрыяльна ўплывае на iмiдж i аўтарытэт Беларусi ў свеце i дапамагае развiвацца турыстычнай галiне краiны.

У Беларусi прыняты заканадаўчыя акты i забяспечаны ўдзел дзяржавы ў развiццi i фiнансаваннi фiзiчнай культуры i спорту, будаўнiцтве i ўтрыманнi спартыўных збудаванняў, аздараўленчых цэнтраў, спартыўных клубаў, падрыхтоўцы спецыялiстаў у галiне фiзiчнай культуры i спорту, атлетаў высокага класа. Паспяховыя выступленнi нашых спартсменаў на мiжнароднай арэне сведчаць пра тое, што Беларусь багатая на выдатныя спартыўныя таленты, што ў краiне створаны ўсе ўмовы для iх росту i развiцця.

Беларускiя спартсмены ўдзельнiчаюць у Алiмпiйскiх гульнях з 1952 года, а самастойнай камандай яны пачалi выступаць там з 1994-га. За гэты час лiк медалёў падыходзiць да ста. Назаўжды ў памяцi беларускiх балельшчыкаў застанецца першае алiмпiйскае «золата», якое заваявала для суверэннай краiны Кацярына Карстэн, «золата» Аляксея Грышына — першага ў гiсторыi беларускага спорту чэмпiёна зiмовых Алiмпiйскiх гульняў, сенсацыйная перамога на стаметроўцы бягуннi з Брэста Юлii Несцярэнка, перамога Сяргея Мартынава, якi ўстанавiў на Алiмпiядзе новы сусветны рэкорд.

Гонар i павагу выклiкаюць i высокiя вынiкi беларускiх параалiмпiйцаў, якiя з усiх мiжнародных стартаў абавязкова вяртаюцца з узнагародамi. У нашай краiне штогод каля 25 тысяч чалавек становяцца iнвалiдамi ў працаздольным узросце, i яшчэ больш за
чатыры тысячы робяцца iнвалiдамi ва ўзросце да 18 гадоў. На жаль, частка з iх знаходзiцца ў самым пачатку свайго жыцця або ў яго росквiце, таму прыцягненне iнвалiдаў да заняткаў спортам i фiзiчнай культурай разглядаецца як адзiн з фактараў сацыялiзацыi асоб з абмежаванымi магчымасцямi. Сёння ў краiне дзейнiчаюць федэрацыi iнвалiднага спорту, больш за 25 клубаў, 70 фiзкультурна-аздараўленчых секцый. Спортам займаюцца каля 50 тысяч iнвалiдаў. Найбольшая перавага аддадзена наступным вiдам: лёгкая атлетыка, плаванне, стральба з лука, бiятлон, мiнi-футбол, шахматы, шашкi, танцы на iнвалiдных калясках, веласпорт, лыжныя гонкi, дзюдо, фехтаванне.

Адным з найважнейшых этапаў развiцця iнваспорту з'яўляецца падрыхтоўка трэнерскiх i медыцынскiх кадраў для работы са спартсменамi-iнвалiдамi. На базе ўстановы адукацыi «Беларускi дзяржаўны ўнiверсiтэт фiзiчнай культуры» арганiзавана падрыхтоўка спецыялiстаў па спецыяльнасцях «Фiзiчная рэабiлiтацыя i эргатэрапiя», а таксама «Аздараўленчая i адаптыўная фiзiчная культура».

Заняткi спортам i дасягненне пэўных вынiкаў дапамагаюць iнвалiдам пераадольваць тыя цяжкасцi, з якiмi яны сутыкаюцца ў паўсядзённым жыццi. Iнвалiдны спорт яшчэ раз даказвае, што яго ўдзельнiкi — паўнавартасныя грамадзяне. Яны робяць свой унёсак у развiццё спорту i павышаюць мiжнародны прэстыж краiны. За шматгадовую гiсторыю беларускiя спартсмены з абмежаванымi магчымасцямi выступiлi на дзесяцi Паралiмпiйскiх гульнях, дзе завая-
валi 124 медалi, з iх 39 залатых.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Фота Анатоля КЛЕШЧУКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».