Вы тут

Фармацэўтычная галіна краіны не проста зрабіла крок наперад, а прайшла значны шлях


Валянціна КУГАЧ, начальнік вучэбна-навукова-вытворчага цэнтра «Фармацыя» Віцебскага дзяржаўнага ордэна Дружбы народаў медыцынскага ўніверсітэта:

«У сярэдзіне 90-х у краіне было два заводы, якія стваралі медыцынскія прэпараты, а стала больш за 40, было 105 найменняў лекавых сродкаў, якія вырабляліся, сёння — больш за 1500. Мы сталі самі ствараць новыя лекавыя формы, якіх раней не было на нашым рынку — капсулы, супазіторыі, спрэі. Зараз працуем над тым, каб вырабляць аэразолі. У гэтым плане мы паступова запаўняем нішу».

У краіне існуе пералік асноўных лекавых сродкаў — гэта свайго роду мінімальны спіс лекаў, неабходных для лячэння ўсіх хвароб. Айчынныя спецыялісты імкнуцца ствараць усе сродкі з гэтага спісу самастойна.

«Мне здаецца, што мы стварылі і заканадаўчую базу, якая забяспечвае такі механізм, каб у нас на рынку лекавыя прэпараты з’яўляліся як мага раней. Так, Прэзідэнтам 31 снежня 2019 года падпісаны Указ нумар 499 „Аб абароце лекавых сродкаў“, там размова ідзе аб спрашчэнні сістэмы іх рэгістрацыі», — расказвае Валянціна Кугач.

У новай рэдакцыі закона «Аб лекавых сродках» замацавана працэдура ўмоўнай рэгістрацыі і ранейшы доступ лекавых сродкаў на рынак. Такія навацыі даюць хворым яшчэ адзін шанец на выздараўленне.

Запісала Марыя ДАДАЛКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Без траўмаў і абмаражэнняў. З горкі — толькі кіраваны палёт

Без траўмаў і абмаражэнняў. З горкі — толькі кіраваны палёт

Аднак бестурботнае стаўленне да мер бяспекі пры катанні на каньках і лыжах, санках і цюбінгах кожны год нярэдка прыводзіць да сур’ёзных траўмаў.

Адукацыя

Аляксандр Жук: Вы тут і цяпер фарміруеце свае лідарскія якасці

Аляксандр Жук: Вы тут і цяпер фарміруеце свае лідарскія якасці

У БДПУ прайшла сустрэча рэктара са студэнцкім актывам.