Вы тут

На Беларускім радыё пачалi чытаць першыя старонкi аповесцi Янкi Маўра «ТВТ»


На гэтым тыднi ў рубрыцы «Чароўны куфэрак», што выходзiць у межах праграмы для дзяцей i падлеткаў «Дасцiпныя. Нястомныя. Кемлiвыя» на хвалях канала «Культура» Беларускага радыё, пачалi чытаць першыя старонкi аповесцi Янкi Маўра «ТВТ». Гэты твор, якi ўбачыў свет у 1934 годзе, з'яўляецца папярэднiкам гайдараўскай кнiгi «Цiмур i яго каманда» (выйшла ў 1940-м).


Прачытаўшы аповесць упершыню, школьнiкi трыццатых гадоў мiнулага стагоддзя па прыкладзе яе герояў стваралi свае «таварыствы ваяўнiчых тэхнiкаў», — менавiта так расшыфроўваецца абрэвiятура «ТВТ» — каб змагацца «супраць улады рэчаў». Цi патрэбна гэта сучасным дзецям? Героi «ТВТ» прышываюць гузiкi i цыруюць шкарпэткi, разбiраюцца з электрапрыборамi i збiраюць смецце. Займаючыся такiмi, на першы погляд, дробязямi, дзецi вучацца праяўляць iнiцыятыву, уважлiва глядзець навокал i не баяцца эксперыментаў.

«Янка Маўр як сапраўдны псiхолаг не ператварыў гiсторыю «ТВТ» у ружовую карцiнку суцэльнага трыумфу, — мяркуе дырэктар канала «Культура» Уладзiмiр Трапянок. — Кожнаму з герояў даводзiцца перажываць няўдачы, але яны працягваюць сваю гульню. Тое, што «ТВТ» у першую чаргу гульня, таксама сведчыць пра талент Маўра-педагога. Ён не iмкнецца ўзвальваць на дзяцей завялiкую адказнасць, не прыдумвае для iх звышскладаных задач. I менавiта таму аповесць «ТВТ» застаецца запатрабаванай i ў наш час».

Слухаць аповесць «ТВТ» у выкананнi артысткi Лiкi Пташук юныя слухачы могуць з аўторка да пятнiцы ў 16.05 на хвалях канала «Культура». Праграма таксама гучыць у паўторы ў 10.05 наступнага дня (за выключэннем суботы i нядзелi), а яе запiсы захоўваюцца на працягу месяца ў архiве на сайце.

Алена ДРАПКО

Прэв’ю: habr.com

Загаловак у газеце: Падарунак з «Чароўнага куфэрка»

Выбар рэдакцыі

Культура

Яго псеўданім быў нават запісаны ў пашпарце. Некалькі гісторый пра творы вядомага сатырыка Кандрата Крапіву

Яго псеўданім быў нават запісаны ў пашпарце. Некалькі гісторый пра творы вядомага сатырыка Кандрата Крапіву

«Хто сустрэўся быў са мною, Дакрануўся раз ці два, Дык той ведае ўжо, хто я:

Грамадства

Які хлеб любяць у Беларусі?

Які хлеб любяць у Беларусі?

У савецкія часы гандаль прапаноўваў пакупніку абмежаваны асартымент хлебабулачных вырабаў. У 1980-я нават у буйных крамах было ўсяго 3-4 найменні хлеба.

Грамадства

Дыхаць на поўныя грудзі. Міфы і праўда аб мамапластыцы

Дыхаць на поўныя грудзі. Міфы і праўда аб мамапластыцы

Прадстаўніцам прыгожага полу заўсёды хочацца нешта змяніць у сваёй знешнасці. І часам жанчыны рашаюцца на кардынальныя крокі.