Вы тут

Якія фільмы паглядзець па тэлебачанні на наступным тыдні


Прагляд фiльма — адзiн з унiверсальных варыянтаў адпачыць i карысна правесцi час цi ў адзiноце, цi ў добрай кампанii. На наступным тыднi ў эфiры тэлеканалаў гледачам прапаноўваюць кiнастужкi розных жанраў i тэматыкi.


Тэлеканал «Беларусь 3» у суботу 1 жнiўня пакажа дзiцячы героiка-прыгоднiцкi фiльм «Мiколка-паравоз» рэжысёра Льва Голуба («Дзяўчынка шукае тату», «Паланез Агiнскага»). Яго знялi ў 1956 годзе на студыi «Беларусьфiльм» па матывах аднайменнай аповесцi Мiхася Лынькова. Рэжысёру было важна захаваць iнтанацыi твора i яго душэўнасць, таму вельмi вялiкая ўвага ўдзялялася кожнай дэталi, пачынаючы ад месца здымак (выбар выпаў на Гродна) i заканчваючы падборам акцёраў. Напрыклад, галоўнага героя на экране ўвасобiў юны артыст Вова Гуськоў, якi потым зняўся яшчэ ў некалькiх фiльмах, але ў вынiку з акцёрскай прафесiяй у яго не склалася i хлопец стаў iнжынерам. Карцiна апавядае пра лёс Мiколкi — сына машынiста з вузлавой чыгуначнай станцыi. Ён разам з дарослымi ў гады грамадзянскай вайны змагаўся супраць белагвардзейцаў i iнтэрвентаў. Калi станцыю захапiлi немцы, Мiколка разам з бацькам сышоў у лес да партызан, каб працягваць барацьбу. Даведаўшыся пра наблiжэнне Чырвонай Армii, немцы збiралiся вывезцi нарабаваную маёмасць i зброю, i, каб перашкодзiць гэтаму, партызаны атакавалi станцыю, а па дапамогу адправiлi паравоз. Але машынiста забiлi i замянiць яго давялося Мiколку... Калi канцоўку твора вы падзабылi, уключыце тэлевiзар у наступную суботу (сеанс пачнецца ў 21.05).

2 жнiўня ў эфiры дакументальны фiльм Яўгена Сяцько «УНОВИС». Кiнастужка раскажа пра феномен мастацкага жыцця Вiцебска ў пачатку 1920-х гадоў. У той перыяд Казiмiр Малевiч, якi выкладаў у народным мастацкiм вучылiшчы, заснаваў творчае аб'яднанне УНОВИС — «Cцвярджальнiкi новага мастацтва»... Такiм чынам Беларусь стала радзiмай супрэматызму — аднаго з авангардных творчых кiрункаў, якi не знiк з палiтры сусветнага мастацтва i да сённяшняга дня мае сваiх паслядоўнiкаў. Феномен УНОВИСа i асобу яго легендарнага заснавальнiка Казiмiра Малевiча аўтары фiльма раскрываюць шматгранна, глыбока i эмацыянальна.

Тэлеканал «Культура» 1 жнiўня запрашае на прагляд мастацкага фiльма Вiталя Дудзiна «Развiтальныя гастролi» (1992, Расiя, Беларусь). У цэнтры сюжэту — вандроўка чатырох актрыс правiнцыйнага тэатра, якiя едуць на гастролi. Аб'ядноўвае iх не толькi работа, але яшчэ i каханне да аднаго мужчыны. Праўда, для некага тыя пачуццi — даўно мiнулая гiсторыя, а для кагосьцi цяперашнi час. I, здавалася б, проста жанчыны едуць i размаўляюць пра сваё, але ў дыялогах так шмат жыццёвага, што iм верыш, суперажываеш i часам настальгiчна згадваеш уласныя гiсторыi. Людмiла Гурчанка, Нiна Усатава, Вольга Астравумава i Святлана Рабава — зорны ансамбль актрыс раскрывае вобразы галоўных гераiнь. Дарэчы, першапачаткова на месцы Гурчанка павiнна была быць Элiна Быстрыцкая, але пасля тыдня здымак актрыса з'ехала (у фiльме яе можна ўбачыць толькi ў эпiзодзе). Паколькi на тое, каб зняць кiнастужку, адводзiўся ўсяго месяц, то на пляцоўцы працавалi толькi тры гераiнi, а Людмiла Гурчанка потым здымалася адна, але дзякуючы яе таленту i майстэрству рэжысёра ўсё пададзена так, быццам i ўсе астатнiя жанчыны побач... Глядзiце i самi пераканайцеся, якая магiя магчымая ў кiно, у суботнiм эфiры ў 10.40 з паўторам позна ўвечары.

Алена ДРАПКО

Фота: kino-teatr.ru

Загаловак у газеце: Героi, час i абставiны

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Сяргей Лебедзеў: Дзяржавы СНД выступаюць за зацвярджэнне справядлівага шматпалярнага светаўладкавання

Сяргей Лебедзеў: Дзяржавы СНД выступаюць за зацвярджэнне справядлівага шматпалярнага светаўладкавання

8 снежня споўнілася 32 гады з дня ўтварэння Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

Спорт

Галоўны дырэктар Дырэкцыі тэлеканала «Беларусь 5» распавёў «Звяздзе», чым жыве «спартыўны холдынг»

Галоўны дырэктар Дырэкцыі тэлеканала «Беларусь 5» распавёў «Звяздзе», чым жыве «спартыўны холдынг»

«Галоўная задача „Беларусь 5“ — паказваць беларускаму гледачу беларускі спорт».