Вы тут

Рок-група ў гарах


Папулярным стала відэа, якое было знята настаўнікам з пачатковай школы Люпаньшуй ў правінцыі Гуйчжоу. Гэтая навучальная ўстанова размешчана на вышыні 2900 метраў, Гу Я з вучнямі заснаваў рок-групу, якая разбівае цішыню гор гукамі гітары і ўдарных, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Гу Я скончыў педагагічны інстытут па музычнай спецыяльнасці, і сабраў сваю групу яшчэ падчас вучобы. У 2016 годзе Гу Я пачаў выкладаць у пачатковай школе. Спачатку вучні неахвотна адказвалі на пытанні ў класе, і ім было цяжка мець зносіны з новым настаўнікам, з-за чаго Гу вырашыў сфарміраваць музычную групу, каб сацыялізаваць дзяцей.

У свой вольны час ён пачаў навучаць дзяцей гульні на музычных інструментах, падоранымі рознымі прадпрыемствамі, і заснаваў школьную рок-групу. Пасля таго, як дзеці сталі займацца рокам, атмасфера ў школе моцна змянілася, новая справа зрабіла іх больш шчаслівымі і ўпэўненымі ў сабе. Гу Я ў інтэрв’ю выказаў надзею, што дзеці будуць заставацца такімі крутымі, і не будуць адпавядаць стэрэатыпу пра вясковых дзяцей.

Прэв’ю: people.com.cn

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Простыя штодзённыя звычкі, якія падоўжаць вам маладосць і жыццё

Простыя штодзённыя звычкі, якія падоўжаць вам маладосць і жыццё

Звычкі, якія мы часам і не заўважаем, ствараюць нашу сучаснасць і будучыню. 

Спорт

Галоўны дырэктар Дырэкцыі тэлеканала «Беларусь 5» распавёў «Звяздзе», чым жыве «спартыўны холдынг»

Галоўны дырэктар Дырэкцыі тэлеканала «Беларусь 5» распавёў «Звяздзе», чым жыве «спартыўны холдынг»

«Галоўная задача „Беларусь 5“ — паказваць беларускаму гледачу беларускі спорт».

Грамадства

Першыя ахвяры ледзяной вады. Як пазбегнуць трагедыі?

Першыя ахвяры ледзяной вады. Як пазбегнуць трагедыі?

Ледзяное покрыва яшчэ не акрэпла, а таму выходзіць на яго рызыкоўна і небяспечна.