Вы тут

У Беларусі — 66 846 выпадкаў захворвання на COVID-19. Выздаравелі 59 755 чалавек


Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 24 ліпеня ў Беларусі зарэгістравана 66 846 чалавек са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.


Усяго праведзена 1 230 684 тэсты на каранавірус.

 59 755 чалавек больш не хварэюць, яны былі выпісаныя.

Памерла 524 пацыенты з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.


Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.

Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце — больш за 15,6 млн чалавек, пры гэтым больш за 637 тыс. чалавек памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША —больш за 4 млн заражаных, Бразілія — больш за 2,2 млн, Індыя — больш за 1,2 млн.

У Беларусі першы завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага ў іранскага студэнта БНТУ. 

Прэв’ю: vesti14.ru

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.